РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
І так яе кожны заве
Бязьлітасны час і гарачыя хвалі пяскоў
Зацёрлі стагодзьдзяў сьляды, гарады, і грабніцы,
I нават пачатак легэнды сівой на граніце.
Адно засталося – вось некалькі гэтых радкоў:
 
«...іх двое ішло па зямлі, што квітнела, як рай.
Ён рыбу рукамі лавіў і з пальмаў арэхі зьбіваў.
«Ну вось і работу знайшоў!» – падумаў усьцешаны Ра,
Убачыўшы, як чалавек сам ежу сабе здабываў.
 
Яна ж памагала падняцца стаптанай траве,
Зярно напаіла вадою жывучаю Ніла
I зморанае птушанё да грудзей прытуліла, –
I Ра яе маткай назваў...» I так яе кожны заве.
 
1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.