РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Марозны белы вецер хіба
Не супакоіцца да рана.
Пралескі сьнежныя на шыбах
Цьвітуць і пальцы мае раняць.
Там, дзе калісь глядзелі ўдаль мы -
Ў сьнягах паўночнае сахары –
Гараць сярэбраным пажарам
За шляхам смаляныя пальмы.
Усе год Новы спатыкаюць...
А сьнег гусьцейшы і цямнейшы.
I ноч усю агнём палаюць
Мае распаленыя вершы.
 
1938
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.