|
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Толькі што памытая падлога Пачынае пахнуць борам густа. Зноў, здаецца, слухаеш падоўгу, Як зьвіняць галін сасновых гусьлі. Млосна ад малін у расьцяробах. Дзяцел грукне ў цішыні чмялінай. Выцірайце ногі. Асьцярожна! Вы ступаеце па вершалінах!..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|