
ПРАВІЛЫ САЙТА І ФОРУМА.
1. Аб сайце.
«Родныя Вобразы» – незалежны, свабодны сайт. Яго дзейнасьць накіраваная на папулярызацыю мясьцін Беларусі або крытыка (калі вам што-небудзь не падабаецца) Зямлі Беларускай.
Адным з накірункаў дзейнасьці сайта зьяўляецца знаёмсва наведвальнікаў з працамі беларускіх сучасных або несучасных творчых людзей. Асабліва вялікую цікавасьць Адміністрацыі выклікае зьмяшчэньне на сайце працаў сучасных таленавітых мастакоў, паэтаў і пісьменьнікаў.
Сайт павінен спрыяць папулярызацыі і распаўсюджваньню беларускае мовы ў грамадстве, прыцягваць цікавасьць да беларускае мовы і культуры.
Мы выступаем за захаваньне беларускіх лясоў, палёў, азёр, рэк у чыстым і першародным выглядзе, за паляпшэньне агульнага экалагічнага становішча ў Беларусі, захаваньне прыродных комплексаў, захаваньне ўсіх відаў жывёл і расьлін, абмежаваньне выкіду сьмецьця, ачыстку рэк. Супраць псаваньня натуральных пэйзажаў пабудовамі, сьмецьцем, шлейфамі самалётаў і г.д.
Рэгістрацыя зьяўляецца неад'емнай часткай таго, каб стаць сябрам гэтага сайта, г.зн. мець магчымасьць дадаваць інфармацыю на сайт.
Адміністрацыя сайту пакідае за сабой права рэдагаваць і выдаляць пакінутую інфармацыю сяброў, калі яна не адказвае асноўным патрабаваньням, тэматыцы і накіраванасьці сайту.
На сайце забаронена:
– разьмяшчаць інфармацыю, якая не адпавядае беларускай этнічнай культуры;
– выкарыстоўваць рускія нецэнзурныя выразы;
– разьмяшчаць і абмяркоўваць матэрыялы на палітычныя тэмы;
– абражаць адзін аднаго і г.д.
Сябры сайту маюць права на свабоднае выказваньне ўласнага меркаваньня па любой тэме. Выказваньні не павінны супярэчыць абмежаваньням п.4. Адміністрацыя сайта не нясе адказнасьці за пэўнасьць і законнасьць паведамленьняў, якія публікуюцца сябрамі на Форуме.
Сябры сайту маюць права разьмяшчаць свае пажаданьні, прапановы і заўвагі па працы сайта ў адпаведных тэмах Форума.
Беларускі лес. 27.IV.2008.
Сувязь.
Адміністрацыя сайта: Андрэй, PL.
Наш адрас: Беларусь, Менск.
Электронная пошта: admin @ rv-blr.com.
Фота Міхася Раманюка. Фота Міхася Раманюка.
ЁСЬЦЬ КРАЙ АДЗІН
Ёсьць край адзін пад прамяністым небам,
даступны сяньня толькі маім сном,
дзе гожы луг ля цёмна-сініх грэбляў
засланы сьнежна-белым туманом.
Там недзе ў хвалях рэкаў перазвонных,
ў палёх, дзе зацьвітаюць васількі,
ў ачох дзяўчат і ясных лехаў лёну
губляе неба цудны свой блакіт.
Далоні й сэрца зроднены з ральлёю,
а душы з краем ў наквеці галін.
Там Нёман пенным бурыцца прыбоем,
ніў хусьцем ярым сьцелюцца палі.
Шуміць пшаніца залацістым чубам,
зьвісае зь вецьця перламі авёс,
заносьліва ірдзіцца сіні лубін,
а грэчка кволая лунаецца з палос.
Ёсьць край адзін, аквечаны юргіняй,
край, тканы зеленьню узорыстых краснох,
край, вышыты у пацеркі калінаў,
дзе ноч з расой сядае на парог
і чэша косы доўга, задумлёна,
ўплятае зоры ў цемень валасоў,
блядыя рукі выцягае сонна
і надзіць месяц, каб апаў далоў.
Ёсьць край адзін, так сьвету мала знаны,
дзявочы край між сіні і зарніц,
дзе дню насустрач конь іржэ буланы,
гатовы ў полі вецер даганіць.
Вятрамі чэсаны і росамі умыты,
дзе гоні з сонцам мерае сявец,
і гнецца ў пояс каласамі жыта...
Ёсьць край адзін – мой цэлы, цэлы сьвет!
(Ларыса Геніюш)
Зімовы пэйзаж, 10.XII.2009. Фота Юліі Новік.
Наш банэр:
Адрэдагавана 05.05.2011 PL
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)


