Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Літаратура » Вершы » Які ваш любімы верш?
Адказаў: 40    |   |
&
26.03.2010 #31
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 6 гадзін таму назад
не жанаты))
Прабачэньні, Алесь! Вашыя вершы былі выдалены выпадкова.
Дадайце іх яшчэ раз, калі ласка.
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
Offline
28.03.2010 #32
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 6 гадзін таму назад
не жанаты))
to Алесь

Мы паспрабуем аднавіць выдаленыя вершы.
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
Offline
28.03.2010 #33
Тяхнолаг
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 23.05.2011
ужо ніяк не узнавіць гэтыя вершы.  

Занадта шмат прайшло часу, калі яны былі зьнішчаны.  
Прабачце, паважаны, Алесь!
"Колькі б зіма не цягнулася, калі-небудзь прыйдзе вясна."
Offline
21.08.2010 #34
Сябар
Зарэгістраваны: 2010/08/20
Апошні візіт: 21.11.2011
* * *
Быў. Ёсьць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё расьпята
За ўсе мільярды двухногіх.

За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры,
Хто ў гарачым пекле металу,
За ўсіх, хто змагаецца зь небам і морам,
За жывых і за тых, што сканалі.

За ўсіх, хто крывёю піша
Ў нязгодзе
З рабства подлай дарогай,
Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы
Паўстане нават на Бога.

За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,
Хто ратуе краіну ад краху,
За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы
З барыкады,
З пушчы
І з плахі.

Хто са сьмерцю гаворыць з вока на вока,
Зь яе уьсмешкаю ветлай,
І ўсё ж узводзіць – нясьцерпна далёкі –
Храм наш агульны і сьветлы.

А калі ён горда зазьзяе ў зэніце –
Непарушны – ўзьнясецца ў неба,
Вы з расьпятага сэрца кроплю вазьміце.
Апошнюю.
Болей ня трэба.

І няхай яна збоку, недзе на ганку,
Дагарае й дзяцей ня страшыць
На граніце любові,
На граніце сьвітанку,
На граніце велічы вашай.

9.XII.1974.  У. Караткевіч
Offline
06.11.2010 #35
Сябар
Зарэгістраваны: 2010/10/18
Апошні візіт: 04.12.2010
не жанаты
Тры злодзеі

І цяпер і бывала ёсьць здарэньняў нямала,  
Як нямала на сьвеце народу;  
Я йшчэ помню, - ці чулі? - як нам правіў дзядуля  
Адну дзіўну і сьмешну прыгоду.  
- Дзеткі, - так ён гавора, - ў адным мейсцы, за морам,  
У Нямеччыне, за часоў даўных,  
Дзе край мудры, багаты, і народ панаваты,  
Трох зладзеяў было вельмі слаўных.  
Вось, адною парою мелі раду з сабою,  
Куды кінуцца ім на здабычу?  
Адзін кажа: "Да вёскі", другі кажа: "Да Моські",  
Старшы кажа: "Да пана я зычу".  
А яму кажуць тыя: "Там сабакі ліхія,  
І замкі вельмі крэпкі да тога.  
Ды жалезны аковы, мур высокі і новы,  
І дворні, як на ліха, там многа".  
- Э, няма што баяцца, толькі трэба узяцца,  
А ўжо добрыя будзем мець гулі!  
І, падкраўшыся ракам, сыпнуў зельля сабакам;  
Тыя зразу, як відзіш, паснулі.  
І, зайшоўшы ад саду, дастаў нейку прыладу  
Ды вакно з рамкай выняў бяз мукі,  
Сам палез у пакоі, стаў зьбіраць сёе-тое,  
Што папала наскора пад рукі.  
Ён там доўга стараўся і да скарбца дабраўся,  
Што быў туга, як кіем, набіты;  
Ў ім ляжала бяз конца і рублёў і чырвонцаў,  
На дне пояс із золата літы.  
Там яны да астатка, ўсё абчысьціўшы гладка -  
Усе чыста куточкі і шпаркі,  
Выйшлі, ўсё пазьбіралі ды дзяліціся сталі  
Між сабою бяз крыўды, бяз сваркі.  
І узялі так класьці на тры роўныя часьці,  
Але пояс быў вельмі прыгодзен;  
За яго сталі брацца, пачалі тут спрачацца,  
А ўступіць то ня хоча ніводзін:  
Старшы кажа: "Пажджыце, калатні не рабіце,  
Бо дабра з таго пэўна ня будзе;  
Як німашака згоды, пойдзем да ваяводы:  
Ён нас хіба найлепей рассудзе".  
Але ведаць ня шкодзе, што таму ваяводзе,  
Дзе згарнулі багацьце нямала,  
З чарады быць судзьдзёю над таёй стараною  
Акурат пад той час выпадала.  
І судзьдзя той такую меў налогу брыдкую:  
Любіў вельмі ён казкі; бывала,  
Зіму, восень і лета трымаў хлопца на гэта,  
І той баяў яму, што папала.  
Спаць - здаровы, ці хворы - мусіў ў панскай каморы  
У кутку, пры дзьвярах на памосьці:  
Пан, як толькі прачнецца, на хлапца адазьвецца,  
Каб ён баяў харошага штосьці.  
Вотаж злодзей той старшы, пад вакном ціха стаўшы,  
Абодвум сказаў пільна паслухаць,  
Сам палез да пакою, лёг за хлопца сьпіною;  
Таму зельля пад нос даў панюхаць;  
А тады на трывогу нагой грукнуў ў падлогу  
Ды захроп на ўсю панску каморку.  
Пан, як відзіш, прачнуўся, на хлапца навярнуўся:  
"Кажы казку, ты шэльма!" - гавора.  
Той, зьмяніўшы размову, пачаў казку такову:  
"За гарамі, далёка на сьвеце  
Было некалісь сталых трох зладзеяў ўдалых,  
Двух малодшых, старэйшы быў трэці.  
Яны ў ночку туманну, к аднаму прыйшлі пану  
(Дазналіся, што грошай меў многа).  
Старшы знаў загаворы, дык палез да каморы,  
Сну на дворню навёўшы цяжкога.  
Ён там лазіў і гнуўся, ажно ў скарбцы спынуўся,  
Хоць той вельмі дарэчна быў схован;  
Там на самым вяршочку, як і ў нас, мой паночку,  
Ляжаў пояс із золата кован.  
Злодзей гэны ўсё з дому падаваў быў другому,  
А ўжо трэці адносіў йшчэ далей,  
І вось гэткім парадкам вельмі спраўна і гладка  
Таго пана начыста абкралі.  
Па рабоце той сьмелай, як прыйшло да разьдзелу,  
Выйшла ў іх калатня немалая:  
Разьдзяліўшы ўсё гладка, за паяс выйшла звадка, -  
Яго кожын сабе забірае.  
Як здаецца, паночку (ды сыпнуў ізь мяшочка),  
Каму пояс павінен дастацца?"  
А пан ціха і скора ужо сонны гавора:  
"Во! Старшому! - няма што пытацца!" -  
Як той вылез адтулі, "а што? - кажа - ці чулі,  
Што сказаў нам сам пан ваявода?"  
Дык на тым асталося, што каму давялося,  
І настала ізноў у іх згода.  
Як дачуліся недзе ваяводы-суседзі, -  
Лезуць ў вочы і роўны, й няроўны:  
Людзі, к жартам ахвочы, кпяць, сьмяюцца за вочы,  
А найгорай мясцовы духоўны.  
Дык таму ваяводзе стала слухаць ўжо годзе:  
Ён пусьціў пагалоску такую,  
Каб старэйшы той злодзей к яму сьмела прыходзіў,  
Бо яму пан усё падаруе.  
Неяк раз адвячоркам - серадой ці аўторкам -  
Як здаецца, асеньняй парою -  
Здаравенны мужчына, ростам са тры аршыны  
Паявіўся у панскім пакою.  
Пан адразу спужаўся, ды ў таго запытаўся:  
- Ты адкуль тут узяўся, як з ямы?  
Мо ты пояс мой сплавіў, ды йшчэ казку тут правіў?"  
- Гэта я, мой паночку, той самы.  
- Вотаж табе, мой братка, выбачаю на гладка,  
Можаш нат барыша спадзявацца,  
Калі зробіш ты штуку духоўнаму ў навуку,  
Каб я мог ды над ім пасьмяяцца? -  
- Добра! - гэны гавора, - адсьмяешся і скора,  
Абы толькі хапала ахвоты...  
І, пазваўшы дружакаў, злавіў дзьве торбы ракаў  
Ды забраўся да мудрай работы.  
Пайшлі ў поўнач глухую у бажніцу у тую,  
Што стаяла на краі ў аддалі.  
Усім ракам на плечы наляпілі па сьвечы,  
Запаліўшы іх, поўзаць пускалі.  
Ды прыбраўшыся самі удвох паслугачамі,  
Ўсё сьвятло запаліўшы на кепства,  
Старшы ўзьдзеў дзела віду духоўную хляміду,  
Пачалі разам правіць малебства.  
Стораж калі прачнецца, - сам ня знае, дзе дзецца!  
Кінуў вокам праз шчыліну ўсюды,  
І са страхам, з трывогай пёр да дому дарогай,  
Ледзь прамовіў ён: "дзівы ў нас, цуды!"  
Пастар наш працёр вочы: што за ліха па ночы?..  
"Звар'яцеў чалавек мо часамі?" -  
Той склаў рукі на грудзі: "там анёлы, ня людзі,  
"У бажніцы ў нас моляцца самі!"  
Дык і ён прыпёр скора, "фатэр унзэр" гавора,  
На зямлю сам упаўшы ніц тварам,  
І сьлязінку уроне, ажно гэны гамоне  
Да яго, што стаяў прад аўтарам:  
"Браце, - кажа, - мой мілы, з Боскай моцы і сілы  
Табе ведаць сягоньня патрэба  
Насамперад вось тое: за жыцьцё за сьвятое  
З душой, зь целам ты пойдзеш да неба;  
Толькі помні, мой браце, што тваё ўсё багацьце  
Для убогіх павінна астацца,  
То ж празь месяц ты з дому, не сказаўшы нікому  
У дарогу павінен сабрацца" -  
І сьвятло пагасіўшы, ды ракоў палавіўшы,  
Пайшлі стуль сьмеючыся дадому;  
А наш пастар, што мае, усё скора збывае  
І ня кажа нічога нікому.  
А тут, з ветрам, бы хмарка, праляцеў месяц шпарка,  
І пара ўжо зьбірацца ў дарогу;  
Ў адну ночку пануру, пад грымоты і буру  
Далі знаць у бажніцы трывогу.  
А духоўніка ў неба будзіць доўга ня трэба:  
Ён лічыў сябе госьцем у дому,  
Дык, як бачыш, прыходзе і так сама знаходзе  
Тое ўсё, што было месяц тому.  
Яму госьць напачатку кажа: "Вотаж, мой братка,  
Я ад Бога сягоньня прысланы,  
І то ведаць патрэба, каб дастацца да неба,  
Трэба лезьці у мех, у скураны".  
І духоўнік наш бача, як удвох паслугачы  
Падстаўляюць вялізны мех - з пуню!  
Ён ня пэвен, што будзе, склаўшы рукі на грудзі,  
Сваю бедну галоўку ўжо суне.  
Тыя, доўга ня ждаўшы, крэпка мех завязаўшы  
Пацягнулі яго ад парога;  
Толькі з меха стагнала, як яго падкідала,  
Пакуль скончылась ў неба дарога.  
Аж шурчэлі каменьня, як цягнулі зь сяленьня  
На гару, дзе вісельня стаяла;  
Там вяроўкай мех скора падцягнулі угору  
І пайшлі, як ні ў чым не бывала.  
А назаўтрае з ранку ваявода з нагайкай  
І гасьцей напрасіўшы сабраньня,  
Ды усей грамадою акурат ў мейсца тое  
Ехаці здумаў на паляваньне.  
Быццам ў рэчы ня знае, ды у голас пытае:  
"А тут што? Йшчэ чаго не бывала!"  
І, рубнуўшы палашам, - "я це - кажа - пастрашу!"  
Мех упаў, аж зямля застагнала.  
А тут служкі прыпалі, ды мяшок разьвязалі, -  
Адтуль пастар вылазе паволі...  
Ваявода ж пацеху меў вяліку і сьмеху, -  
Жартаваў зь бедака ён даволі.  
І расказываць годзе, што найлепш выйшаў злодзей.  
(Стары баяў) - вось, помніце, дзеці,  
Як двух роўных зьбяруцца, ды калі задзяруцца,  
Карыстае заўсёды там трэці.  

?Стары Ўлас (Уладыслаў Сівы-Сівіцкі) (1865-1939)
Са зборніка "Апавяданьні і легенды вершам розных аўтароў" (Вільня, 1914)

Хацеў я дадаць гэты верш на гэты сайт, але чамусьці не атрымліваецца. Пры спробе дадаць верш увесь час чамусьці зьяўляецца паведамленьне "Памылка".
Offline
07.11.2010 #36
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 6 гадзін таму назад
не жанаты))
to "Саша зь Кіева"

Для таго каб дадаць верш, трэба каб на сайце існавала біяграфія аўтара. Калі яе няма - то трэба спачатку дадаць біяграфію.
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
Offline
16.11.2010 #37
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 14 дзён таму назад
Фіндлей
-Хто гэта грукае ў акно?
“Хто-ж, гэта я – Фіндлей”
-Ідзі дамоў, я сплю даўно!
“Ня сьпіш!” – сказаў Фіндлей
-Як ты асьмеліўся будзіць?
“Ды так” – сказаў Фіндлей.
-Кату марцоваму карціць…
“Карціць!” – сказаў Фіндлей.
-Не адчыню – і не прасі…
“Прашу ж!” -  сказаў Фіндлей
-Да пеўняў спаць мне не дасі.
“Ня дам!” сказаў Фіндлей
-Пусьціць, а што калі радня?
“Пусьці!” прасіў Фіндлей
-Дык ты ж завалішся да дня
“Да дня!” – сказаў Фіндлей
-Такога толькі прыручы…
“Так-так!” – сказаў Фіндлей.
-Дык ты ж тут будзеш штоначы.
“І ў дзень!” – сказаў Фіндлей.
-Смала! Ну што ж дапамагу…
“Хутчэй!” – сказаў Фіндлей.
-Глядз ж нікому ні гу-гу!
“Угу” -  сказаў Фіндлей.
Роберт Бёрнс у перакладзе знакамітага беларускага перакладчыка Язэпа Семяжона, якому  сёння споўнілася б роўна 96 гадоў
Offline
02.03.2011 #38
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 6 гадзін таму назад
не жанаты))
АДКАЖЫ!  
  
Брат мой!  
Братка мой!  
Братачка родны!  
Адкажы – сам сабе адкажы:  
Чым зрабіўся табе непрыгодны  
Скарб бясцэнны тваёй жа душы?  
  
Ад чаго так бяздумна, бязмоўна  
Ты яго выракаешся сам?  
І чаму табе так усё роўна,  
Што аборай становіцца храм?  

Ці таму, што калісьці падступна  
Растапталі твой шчыры давер?  
Што на ніве, дзе сеяў ты рупна,  
Вытраўляліся ўсходы твае?  

Што ў стагодзьдзях варожыя збродні  
Расьпіналі твой лёс на крыжы?  
Брат мой,  
Братка мой,  
Братачка родны,  
Адкажы – сам сабе адкажы!  
  
Жыў ты ў горы, змагаўся ў няволі,  
I канаў, і сыходзіў крывёй,  
I жывым ты гарэў, а ніколі  
Не саромеўся мовы сваёй.  
  
Схамяніся ж, ачніся, агледзься!  
Ды разваж, ды раздумай як сьлед:  
Што пакінеш ты з поля ў налецьце?  
З чым нашчадкі пакажуцца ў сьвет?  
  
Ці паверыў, што род твой бясплодны,  
I свой лёс прамяняў на чужы?..  
Брат мой!  
Братка мой!  
Братачка родны!  
Адкажы! Сам сабе адкажы!  

1987, жнівень.  Н. Гілевіч
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
Offline
04.05.2011 #39
Сябар
Зарэгістраваны: 2011/05/04
Апошні візіт: 04.05.2011
Усім прывітанне!!!! У вас цудоўны сайт!!!! Дзякуй, што вы ёсць!!!!
Генадзь Бураўкін
Малітва
Мы здалёк убачылі свабоду
І яшчэ не вырваліся з пут...
Божа,
Не дабаў майму народу
Пошасці,
Няпраўды
І пакут.
У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?..
Божа,
Адвядзі ад Беларусі
Здраду,
Вераломства
І вайну.
Смутнаю парою нелюдзімай,
Калі ўсё вакол ідзе на злом,
Божа,
Захіні маю Радзіму
Мудрасцю,
Спакоем
І цяплом.
Offline
06.05.2011 #40
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 6 гадзін таму назад
не жанаты))
to Анастасія

Дзякуй!!
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
Offline
Старонка 2 з 2
Гледачы:
Госці: 3