| |
&
| 24.03.2009 |
#1
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
МАЯ МАЛІТВА
Ва ўсяку мінуту, ва ўсякай патрэбе І ў полі шырокім, і ў вузенькай хатцы Малюся я гэтаму сонцу на небе І зоркам, што ночкай мігцяцца.
Малюся свабоднаму ветру – віхуры, Што лётае птушкай ад краю да краю, І пасьвіць у высях панурыя буры, І ў комінах песьні іграе.
Малюся агню я, што сее пажары, Як стане пара, па нязьмераным сьвеце, Наводзячы жудасьць вялікаю карай, Пужаючы старцаў і дзеці.
Малюся жывучай вадзіцы – разводдзю, Ў дзень ясны бліскучай, а страшнай уночы, Што, нівы палошчачы, йдзе, не праходзе, І хаты, і чоўны друзгоча.
Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу – Усясьвету малюся, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны загон Беларусі. Я.Kупала, 1912
Адрэдагавана 12.05.2009
PL
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 24.03.2009 |
#2
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
?Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 25.03.2009 |
#3
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 01.12.2009 |
#4
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
ТЫ ПРЫЙДЗІ...
Ты прыйдзі ка мне вясною, Кветкаю прыйдзі; Заквіці красой са мною, Думку разбудзі...
Ты прыйдзі ка мне улетку, Коласам прыйдзі; Песьняй жніўнай на палетку Думку саладзі...
Ты прыйдзі ка мне зімою, Сонейкам прыйдзі, Даўнай казкай залатою Думку абудзі...
Ты прыйдзі ка мне увосень, Зоркаю прыйдзі; Ў сьвет далёкі з шумам сосен Думку павядзі...
Ты прыйдзі і на магілкі, Кветкаю прыйдзі; Белай ручкай клён няхілкі Шчыра пасадзі...
Ты прыйдзі...
(1911)
Аўтар верша - вялікі Я. Купала.
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 04.12.2009 |
#5
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/08/25
Апошні візіт: 1 дзень таму назад
|
Ооо, адзін з маіх любімых вершаў Купалы. Вельмі прыгожы.
Cogito,ergo sum.
|
|
Offline
|
|
| 04.12.2009 |
#6
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
Мне таксама вельмі падабаецца гэты верш.
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 10.01.2010 |
#7
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві, Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві - Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салоўй І змяняюцца краявіды.
Пачынаецца ўсё з любві - Нават ненавісць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма.
Я. Янішчыц
|
|
Offline
|
|
| 12.01.2010 |
#8
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
Як па зоркам, па расе
Твой апошні шлях праляжа.
Памірай, а жыта сей.
Рунь пра сейбіта раскажа.
Анатоль Сыс
|
|
Offline
|
|
| 13.01.2010 |
#9
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
у ціхую сінюю ноч
і сказаць:
"Бачыце гэтыя быйныя зоркі,
ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
ды імчыцца за сонцам зямля...
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс.
На што ж на зямлі сваркі і звадкі,
боль і гора,
калі ўсе мы разам ляцім
да зор"... Максім Багдановіч
1914 ці 1915
|
|
Offline
|
|
| 15.01.2010 |
#10
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
Спелы бор
З усіх сабораў ёсць сабор
Дзе згодзен я маліцца:
У спелым лесе, спелы бор,
Звіняць твае званніцы.
У душным водару палян,
Дзе моладасць хадзіла,
Багун, дурнічнік, дурнап'ян - Раздзьмулі ўсе кадзіла.
Стаяць палкі баравікоў;
Дрыжыць басок чмяліны
Глыбокі мох, на лісце кроў
Мядзвежае маліны.
Падсочак стрэлы на ствалах
Нібы крыжы пакуты.
Спяшаецца барсук-манах
У цёмны свой закутак.
Бруштынных смол здаровы дух.
На кроне ў высі яснай
Не аблачынак белы пух
Дзярэ анёла ястраб.
На кожным кроку навіна,
І душна ад чабору,
А песню кожная сасна
Свайму спявае бору.
Анатоль Вялюгін
|
|
Offline
|
|
| 16.01.2010 |
#11
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
to Алесь:
Цудоўныя вершы!
А вы цікавецеся літаратурнымі мерапрыемствамі?
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 17.01.2010 |
#12
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/08/25
Апошні візіт: 1 дзень таму назад
|
"Маёвая песня" Багдановіча
Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк,
Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, - Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзве чутна ў іх.
І ліецца хваляй песня, - Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае, Навявае яго мне?
Ці не вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зёлках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі, Што ляцяць, дрыжаць, звіняць.
Песня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.
Cogito,ergo sum.
|
|
Offline
|
|
| 17.01.2010 |
#13
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/08/25
Апошні візіт: 1 дзень таму назад
|
"Бывай"
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Ці помніш першае нясмелае прызнанне?..
Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май.
Назаўтра золкае, туманнае світанне,
Суровы позірк твой і мой нямы адчай.
Пайшла ты, любая, пад гоман жоўтых сосен,
Пайшла, маўклівая, пад хваль жытнёвых шум,
Туды, дзе гойдала зялёнае калоссе
На сцежках ростані мой адзінокі сум.
Пайшла за ціхія, далёкія прасторы
Світальнай зоркай ты, што гасне ў сіняве.
Душы пакрыўджанай гарачыя дакоры
Слязой халоднаю застылі на траве.
Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог,
Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.
Пайшла, ніколь ужо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.
Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці.
Аркадзь Куляшоў
Cogito,ergo sum.
|
|
Offline
|
|
| 17.01.2010 |
#14
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/08/25
Апошні візіт: 1 дзень таму назад
|
Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,-
Ўспомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.
Ў белай пене праносяцца коні, - Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?
Біце ў сэрцы іх - біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці-Краіна!
Не усцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
Максім Багдановіч. "Пагоня". 1916
Cogito,ergo sum.
|
|
Offline
|
|
| 17.01.2010 |
#15
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
Цудоўныя вершы! Таксама мной любімыя! Класіка беларускай паэзіі!!! Ці ведаеце Вы сумную гісторыю напісання верша "Бывай"?
Літэратурнымі мерапрыемствамі цікаўлюся на вышым сайце. Сам з Гарадзеншчыны.
|
|
Offline
|
|
| 17.01.2010 |
#16
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/08/25
Апошні візіт: 1 дзень таму назад
|
Каханне няспраўджанае, непадзеленае, безнадзейнае ці шчаслівае… Гэта першае пачуццё паэта да дзяўчынкі Алеся.
Гэтая шаснаццацігадовая дзяўчына, прыгожая і абаяльная, у якую быў закаханы чатырнаццацігадовы Аркадзь. Скончыўшы Саматэвіцкую школу, Алеся Карыткіна паехала ў Ленінград на вучобу, пасля заканчэння педінстытута ўсё жыццё настаўнічала. А.Куляшоў прысвяціў ёй шмат твораў, вельмі цаніў яе думку, тонкі літаратурны густ і дасылаў ёй свае новыя творы.
Улетку 1951 года яны вырашылі нарэшце сустрэцца. Сустрэча павінна была адбыцца на пошце ў горадзе Быхаве. Падышоўшы да будынка, Аркадзь убачыў праз акно жанчыну, якая па ўсіх прыкметах павінна была быць Алесяй. Убачыўшы, аднак, замест зграбнай смуглянкі з “вялікімі выразнымі вачыма” жанчыну сярэдняга ўзросту, ён збянтэжыўся і кінуўся прэч. Усю дарогу дамоў ён быў вельмі сумны. З Алесяй так і не сустрэўся, бо бараніў ідэал свайго юначага кахання ад разбурэння яго прозай жыцця.
Cogito,ergo sum.
|
|
Offline
|
|
| 17.01.2010 |
#17
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
Цікава. Я гэта ведаў, але не так дакладна і натхнённа ў адносінах да Аркадзя Куляшова. Так быцца пабачыў ужо не прыгожую Алесю разачараваўся і збег. Дзякую.
|
|
Offline
|
|
| 18.01.2010 |
#18
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
to Алесь:
Клясіка не старэе!
Калі будзеце ў Менску раю наведаць вечарыны літаратурнага тэатра АРТ.С: http://art-s.by
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 18.01.2010 |
#19
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
to Купаліна:
Якая сумная і рамантычная гісторыя...
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 18.01.2010 |
#20
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
А якоё ваша меркаванне пра такі верш Аркадзя Куляшова?
Аркадзь Куляшоў
Камсамольскі білет
Цвёрда трымаўся юнак на дапросе, Тоячы словы і думкі свае. Вораг-жандар дакурыў папяросу І камсамольскі білет аддае.
- Вось і білет твой, - сказаў ён ласкава, - І ад яго на вачах у людзей Ты адцурайся; выгодная справа: Жыць застанешся, - жыццё даражэй.
Што ў ім карыснага? Кніжка, не болей. Кніжку спалі - і размовам канец! - Не, не спалю! - адказаў камсамолец. - Хай лепей сэрца мне спаліць свінец!
- Ты не згаджаешся? Вельмі шкадую. Кінь свой білет у палонку тады. - Не, я не кіну ў ваду ледзяную, Сам лепш зайдуся ад лютай вады.
- Добра, хай будзе па-твойму. - На гэтым Доўгі і нудны спыніўся дапрос. І юнака з камсамольскім білетам Босага гоняць на люты мароз.
Там ён, абліты вадой ледзяною, К сэрцу рукою білет прыціскаў, Быццам білет пад сцюдзёнай вадою Сэрцу юнацкаму стыць не даваў.
Так і стаяў, смеючыся над катам, Доўга па целу сцякала вада; Так і застаўся стаяць каля хаты, Быццам з чысцюткага літы ільда.
Так і стаіць, як жывы, перад намі, Так і стаіць, прыціскае білет, І не развітваецца з сябрамі, І прастаіць яшчэ тысячы лет.
Ды не карой ледзяною пакрыты, Ды не абліты вадой ледзяной, - Выліты з бронзы і сонцам абліты Будзе ён вечна стаяць над зямлёй.
1943
|
|
Offline
|
|
| 18.01.2010 |
#21
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
Палітычны заказ. Гэта не творчасьць.
Цярпець не магу такіх вершаў.
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 19.01.2010 |
#22
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
Дзякую. Рады што ў нас супадаюць густы наконт вершаў. Калісці гэты верш пыталіся зрабіць шэдэўрам беларускай паэзіі.
|
|
Offline
|
|
| 19.01.2010 |
#23
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
Шэдэўр паэзіі??? А-ха-ха-ха))))
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 20.01.2010 |
#24
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
Беларускiя слёзы
Леонід Пранчак
Тут сэрцу спакойна і міла.
Тут памяць забытага свята.
Асенняй журбою настыла
Пустая бацькоўская хата.
Прыеду і ўсё прыбяру там.
Ачышчу каморку ад трантаў.
Запахне духмянаю рутай
І пылам старых фаліянтаў.
Начамі, самотны і ціхі,
Душы наталення шукаю.
Пратру беларускія кнігі
І ўсе да адной прачытаю.
Тугой векавой наталюся.
Спатоліўшы смагі астачу,
Над Янкам Купалам малюся
І над Караткевічам плачу.
|
|
Offline
|
|
| 22.01.2010 |
#25
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
"Над Янкам Купалам малюся І над Караткевічам плачу. "
Цудоўны верш!
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 25.01.2010 |
#26
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
Уладзімір Дубоўка
Жыццё закон нязменны мае:
ніколі праўда не ўмірае.
Адно хоць зернетка малое
ды застанецца пра былое.
Ні на пяску, ні на каменні
ушчэнт не выпертае зерне:
узыдзе, ўсходы будуць з плёнам.
з адзінак вырастуць мільёны...
Ты мая радасць, і ты мая зорка
Нават пры келіху роспачы горкай.
Словам благім я цябе не ўзгадаю, ты для мяне заўсягды дарагая.
Вочы як неба у час навальніцы,
але ў ім водбліскі бачу зарніцы.
Гэта надзею прыносіць на тое, што і вясёлка ўзляціць нада мною.
Гнеў твой нядоўгі, а нават кароткі,
твой пацалунак не горкі салодкі.
Роспачы вечнай няма і не будзе,
павысыхалі б ад роспачы грудзі,
перавяліся б усмешкі на вуснах,
не засталося б лятункаў спакусных,
не нараджаліся б новыя дзеці.
Так і жыццё бы звялося на свеце.
...Але ў жыцці, не заўсёды прыдатным,
хімікам стаў я бадай што выдатным:
без дапамогі згаданае бочкі
ў горы знаходзіў я шчасця драбочкі,
ў смутку знаходзіў я радасці крошкі,
ў горкім знаходзіў я слодычы трошкі,
ў слёзах находзіў матыў весялосці,
ў самым найгоршым - і добрае, штосьці...
|
|
Offline
|
|
| 09.02.2010 |
#27
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
Добры верш.
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 02.03.2010 |
#28
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
Сяргей Грахоўскі
Чытаю замову за родную мову,
За волю маёй беларускай зямлі.
Мы зведалі зьдекі, зьнявагі і змовы,
А родную мову сваю збераглі.
Яна - і сумленне, яна і апора, Яна, як паходня, у мужных руках,
Як матчына слова, каб родная мова, Каб воля і шчасце сьвяцілі ў вяках.
Хто з матчынай мовы і маці сьмяецца,
Той зьбіўся з дарогі і багне загруз.
Калі ж хоць адзін беларус застанецца,
Шчасліваю будзе мая Беларусь!
|
|
Offline
|
|
| 07.03.2010 |
#29
|
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 4 гадзіны таму назад
не жанаты))
|
Добры верш. Трэба берагчы родную мову.
Між іншым, Вы можаце дадаваць вершы адразу на сайт у разьдзел ВЕРШЫ. Ці калі самі пішаце нейкія творы - таксама можаце выкладаць.
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
|
|
Offline
|
|
| 26.03.2010 |
#30
|
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 10 дзён таму назад
|
Паважаны PL у мяне да вас пытанне наконт дадавання вершаў. Справа ў тым, што я калісьці дадаў шэсць вершаў маёй любімай паэткі Янішчыц. Трэба адзначыць, што тады і вершаў у яе было не шмат. Цяпер і гэта добра вершаў у яе значна папоўнілася , але зніклі усе мае вершы. Пытанне ЧАМУ? Напрыклад няма такога выбітнага верша як "Над хронікай 30-х гадоў", верша "Аб массе". Што ўжо цэнзура не дазваляе? І навошта дасылаць вершы, калі яны раптоўна знікаюць?
|
|
Offline
|
|
Старонка 1 з 2
|
|