Аповесьць пісалася на хвалі пераасэнсаваньня савецкае гісторыі. Падзеі адбываюцца ў гады вайны, аднак праз асобныя штрыхі паўстае таксама і жахлівая рэчаіснасьць 1930-х гадоў. Гэты твор (побач з творамі В.Быкава, І.Чыгрынава, В.Адамчыка) уяўляе сабой трагічную праўду нашага мінулага, расказвае пра бязьвінных людзей, якія сталі ахвярамі антычалавечай ідэалёгіі і палітыкі.
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
