
ДАВЕДКА: ЯК ДАДАВАЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ НА САЙТ.
Калі Вы зарэгістраваліся на сайце - Вы аўтаматычна становіцеся Сябрам нашага сайту. Адчыняецца МЕНЮ СЯБРА дзе знаходзяцца ўсе асноўныя налады і каманды. Меню адчыняецца таксама калі націснуць на назву Вашага ніка ўверсе.
Меню ўключае наступныя пункты:
1. Агульная інфармацыя.
2. Дадаваньне.
3. Рэдактар.
4. Асабістыя звесткі (АЗ).
5. Ваш профіль.
6. Усе сябры.
7. Аватарка.
8. Налады для форума.
9. Файлы.
10. Пароль і email.
Разгледзім падрабязьней па пунктах.
Пункт "1. Агульная інфармацыя" зьмяшчае вашую аватарку, сістэмную і асабістую інфармацыю аб Вас: Ваш нік, ваш стан, Ваш статут на сайце, ачкі за актыўнасьць, час апошняга візіту на сайт, час рэгістрацыі на сайце, актыўнасьць на сайце, актыўнасьць на форуме, асабістыя зьвесткі, інфармацыю для кантакту із Вамі.
У групе "Актыўнасьць" атабражаецца від і колькасьць дададзенай Вамі інфармацыі.
У групе "Форум" паказваецца Вашая актыўнаьць на форуме сайта.
У групе "Асабiстыя звесткi" атабражаецца (у залежнасьці ад таго што вы пазначыце) асабістая інфармацыя: Ваша каханая беларуская мясьціна, пол, сапраўднае імя, хобі (захапленьні).
У групе "Кантакт" (у залежнасьці ад таго што вы пазначыце) можа атабражаецца: ваш e-mail, ваш сайт, Live Journal, ICQ, Skype, "В контакте".
Пункт "2. Дадаваньне" патрэбны для дадаваньня інфармацыі на сайт. Ён складаецца з наступных падпунктаў (уверсе) у залежнасьці ад тыпу інфармацыі:
- мясьціны
- літаратура
- вершы
- жывапіс
- дпм
- біяграфіі
- міфалогія
- відэа
- артыклы
Для дадаваньня новай мясьціны выбярыце пп. "Мясьціна/Новая". Далей запоўніце тэкставыя палі адпаведнай інфармацыяй: назва, тып (горад, пасёлак, вёска, другое), падзагаловак, радзіўс, загрузіце герб або сімвал і спасылку Google-map, выбярыце вобласьць і раён. Пасьля гэтага загрузіцца мапа адпаведнае вобласьці - выбярыце там каардынаты (цісьніце на карту). У канцы націсьніце на кнопку "Дадаць" і новая мясьціна будзе дададзена на сайт.
Для дадаваньня новай карты да мясьціны выбярыце пп. "Мясьціна/Карта". Увядзіце назву патрэбнай мясьціны у поле "мясьціна: пошук". Зьявіцца сьпіс, у якім выбярыце патрэбную назву. Далей з дапамогай кнопкі "Обзор..." знайдзіце малюнак (фармат gif,jpg,jpeg,png). У канцы націсьніце на кнопку "Дадаць" і новая карта для мясьціны будзе дададзена на сайт.
Для дадаваньня новага пункту на карту выбярыце пп. "Мясьціна/Пункт". Увядзіце назву патрэбнай карты ў поле "Карта: пошук". Зьявіцца сьпіс, у якім выбярыце патрэбную карту. Потым з'явіцца выявай карты. Увядзіце дапзагаловак, загрузіце герб або сімвал і спасылку Google-map. Выбярыце каардынаты пункта на карце: націсьніце ў патрэбным мейсцы карты. Павінна з'явіцца чырвоная кропка. У канцы націсьніце на кнопку "Дадаць" і новы пункт для карты будзе дададзены на сайт.
дзена на сайт.
Для дадаваньня новых фота да мясьціны выбярыце пп. "Мясьціна/Фота". Увядзіце назву патрэбнай мясьціны у поле "мясьціна: пошук". Зьявіцца сьпіс, у якім выбярыце патрэбную назву. Далей з'явяцца ўжо дададзеныя фота, якія можна рэдагаваць (націснуўшы на фота). Для дадаваньня новых фота з дапамогай кнопкі "Обзор..." знайдзіце малюнак (фармат gif,jpg,jpeg,png). Калі патрэбна: увядзіце інфармацыю аб фота і катэгорыю. У канцы націсьніце на кнопку "Адправіць" і новае фота для мясьціны будзе дададзена на сайт.
Адрэдагавана 14.12.2009 PL
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
