Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
пошук:
 УСЁ 
А
Б
В
Г
Д
Е
Ё
Ж
З
І
Й
К
Л
М
Н
О
П
Р
С
Т
У
Ф
Х
Ц
Ч
Ш
Э
Ю
Я
ААЗІС
(назоўнік | мужчынскі род)
Месца ў пустыні, дзе ёсць вада і расліннасць. Зялёны а. у моры пяскоў. Культурны а. (пераноснае значэнне). || прыметнік: аазісны. Аазісная расліннасць.

АБ
(прыназоўнік)
1. з В. Указвае на прадмет, з якім хто-, што-н. збліжаецца, сутыкаецца ў працэсе руху, дзеяння. Спатыкнуцца аб камень. Стукнуцца аб вушак. 2. з М. Указвае на прадмет гаворкі, думкі, пачуцця. Клапаціцца аб дзецях. Як аб табе чуюць, так аб табе і мяркуюць (прыказка). З. з М. Паказвае на прадмет харчавання. Аб адной вадзе сыт не будзеш (прыказка). 4. з В. Паказвае на адрэзак часу, у межах якога завяршаецца дзеянне (размоўнае). Работу выканалі аб адзін дзень.

АБ (А, АБА)
(прыстаўка)
Утварае дзеясловы: 1) са знач. зрабіць (-цца) якім-н., ператварыць (-цца) у каго-, што-н., забяспечыць чым-н.: ажаніць, ашчаслівіць, акругліць, абвадніць, азвярэць; 2) са знач. дзеяння, якое пашыраецца на ўсю паверхню прадмета, ахоплівае яго вакол або пашыраецца на рад прадметаў: агледзець, атынкаваць, аб'ехаць, ахапіць, абабіць; 3) утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. адсутнасці (у словах з іншамоўным коранем), тое, што і «не», напр. асіметрыя, арытмія, алагічны, амаральны, апалітычны; 4) утварае прыслоўі з часавым значэннем, напр. апаўдні, апоўначы.

АБ'ЕДКІ
(назоўнік)
Рэшткі ад яды, недаедзеныя кавалкі.

АБ'ЕЗД
(назоўнік | мужчынскі род)
1. гл. аб'ездзіць і аб'ехаць. 2. Месца, па якім можна аб'ехаць. Новы а. Перад вёскай зрабілі а.

АБ'ЕЗДЗІЦЬ
(дзеяслоў | закончанае трыванне)
1. Часта выязджаючы, пабываць у многіх месцах. А. усю краіну. 2. Прывучыць каня да язды, хадзіць пад сядлом. А. жарэбчыка. 3. Абкатаць, яздой праверыць машыну. А. машыну. 4. Укатаць, зрабіць роўным, гладкім. А. дарогу || незакончанае трыванне: аб'язджаць. || назоўнік: аб'езд і аб'ездка. Аб'езд хворых. Аб'ездка коней.

АБ'ЕЗДКА
(назоўнік | жаночы род)
1. гл. аб'ездзіць. 2. Дарога, пракладзеная побач, па якой можна аб'ехаць што-н. Як многа сцежак і аб'ездкі.

АБ'ЕЗДЧЫК
(назоўнік | мужчынскі род)
1. Вартаўнік, які пастаянна аб'язджае, ахоўвае вялікі ўчастак чаго-н. Лясны а. 2. Спецыяліст па аб'ездцы коней.

АБ'ЕКТ
(назоўнік | мужчынскі род)
1. У філасофіі: тое, што існуе па-за намі і незалежна ад нашай свддомасці, навакольны свет, матэрыяльная рэчаіснасць (спецыяльны тэрмін). 2. З'ява, прадмет, на які накіравана чыя-н. дзейнасць. А. навуковага даследавання. А. назірання. 3. Прадпрыемства, будоўля, установа, а таксама ўсё тое, што з'яўляецца месцам якой-н. дзейнасці. А. будаўніцтва. Пускавы а. 4. У граматыцы: семантычныя катэгорыі са значэннем таго, на каго (што) накіравана дзеянне. || прыметнік: аб'ектны і аб'ектавы.

АБ'ЕКТЫВАВАЦЬ
(дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне)
Увасобіць (увасабляць) што-н. у чым-н. аб'ектыўным, рэчыўным, даступным успрыманню. А. мастацкі замысел. || назоўнік: аб'ектывацыя.

АБ'ЕКТЫВІЗМ
(назоўнік | мужчынскі род)
1. Канцэпцыя, згодна з якой аб'ектыўнасць навуковага пазнання грамадства несумяшчальная з класавым характарам грамадскіх навук, а грамадскае жыццё не паддаецца пераўтварэнням, актыўнаму ўздзеянню. 2. Непрадузятасць, бесстароннасць, аб'ектыўны падыход да чаго-н. || прыметнік: аб'ектывісцкі.

АБ'ЕКТЫВІСТ
(назоўнік | мужчынскі род)
Прыхільнік аб'ектывізму (у 1 знач.).