Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
02.03.2010 Які ваш любімы верш? »
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 2 дні таму назад
Сяргей Грахоўскі
Чытаю замову за родную мову,
За волю маёй беларускай зямлі.
Мы зведалі зьдекі, зьнявагі і змовы,
А родную мову сваю збераглі.
Яна - і сумленне, яна і апора,  
Яна, як паходня, у мужных руках,
Як матчына слова, каб родная мова,  
Каб воля і шчасце сьвяцілі ў вяках.
Хто з матчынай мовы і маці сьмяецца,
Той зьбіўся з дарогі і багне загруз.
Калі ж хоць адзін беларус застанецца,
Шчасліваю будзе мая Беларусь!
Offline