Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
11.02.2010 Звароты »
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 1 дзень таму назад
не жанаты))
Зварот адміністрацыі сайта да наведвальнікаў.

У сувязі з рознымі жахлівымі гістарычнымі падзеямі, якія адбываліся ў беларускай гісторыі на працягу стагоддзяў, Беларуская Мова сёньня знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня. Яе лёс склаўся вельмі трагічна. Гэта застаўляе сумаваць.  

Аднак яшчэ больш выклікае абурэньне зьняважлівае стаўленьне, паліваньне брудам і глумленьне над Беларускай Мовай з боку розных людзей у звычайным жыцьці, на бытавым узроўні і менавіта ў Беларусі.

Гэтыя ганебныя зьявы без нажа рэжуць жывое сэрца нашай няшчаснай і шматпакутнай Бацькаўшчыны. Продкі пакінулі нам у спадчыну сваё разуменьне прыгожага і каштоўнага. Яно часам выяўляецца ў самабытных беларускіх словах і сказах. З дапамогай Беларускае Мовы адлюстроўваюцца нормы нацыянальнай маралі, выказваюцца самыя глыбокія і тонкія адценьні пачуцьцяў.  

Дзейнасьць нашага сайта акрамя іншага накіраваная таксама на разьвіцьцё і папулярызацыю Беларускае Мовы ў Беларусі, таму кіраўніцтва сайту заклікае Вас шанаваць і бараніць Беларускую Мову ад абразаў, зьдзекаў, зьнявагі ў грамадскіх мясцох, навакольным асяроддзі й наогул паўсюль.
Як сказана ў вершы вялікай Ларысы Геніюш, які застаецца актуальным і ў нашыя часы:

* * *
Сёньня на пласе родная мова.  
Вырваць жывую належыць з вагню.  
Слова «кахаю» – слабае слова.  
Мужнае слова – «абараню»!
Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
Offline