Веру братцы: людзьмі станем,
Хутка скончым мы свой сон;
На сьвет Божы шырэй глянем,
Век напіша нам закон…
Цётка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
25.01.2010 Які ваш любімы верш? »
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 2 дні таму назад
Уладзімір Дубоўка

Жыццё закон нязменны мае:
ніколі праўда не ўмірае.
Адно хоць зернетка малое
ды застанецца пра былое.
Ні на пяску, ні на каменні
ушчэнт не выпертае зерне:
узыдзе, ўсходы будуць  з плёнам.
з адзінак вырастуць мільёны...

Ты мая радасць, і ты мая зорка
Нават пры келіху роспачы горкай.
Словам благім я цябе не ўзгадаю,  
ты для мяне заўсягды дарагая.
Вочы як неба у час навальніцы,
але ў ім водбліскі бачу зарніцы.
Гэта надзею прыносіць на тое,  
што і вясёлка ўзляціць нада мною.
Гнеў твой нядоўгі, а нават кароткі,
твой пацалунак не горкі салодкі.
Роспачы вечнай няма і не будзе,
павысыхалі б ад роспачы грудзі,
перавяліся б усмешкі на вуснах,
не засталося б лятункаў спакусных,
не нараджаліся б новыя дзеці.
Так і жыццё бы звялося на свеце.

...Але ў жыцці, не заўсёды прыдатным,
хімікам стаў я бадай што выдатным:
без дапамогі згаданае бочкі
ў горы знаходзіў я шчасця драбочкі,
ў смутку знаходзіў я радасці крошкі,
ў горкім знаходзіў я слодычы трошкі,
ў слёзах находзіў матыў весялосці,
ў самым найгоршым - і добрае, штосьці...
Offline