Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
15.01.2010 Які ваш любімы верш? »
Сябар+
Зарэгістраваны: 2009/12/20
Апошні візіт: 2 дні таму назад
Спелы бор
З усіх сабораў ёсць сабор
Дзе згодзен я маліцца:
У спелым лесе, спелы бор,
Звіняць твае званніцы.
  У душным водару палян,
  Дзе моладасць хадзіла,
  Багун, дурнічнік, дурнап'ян -  
  Раздзьмулі ўсе кадзіла.
Стаяць палкі баравікоў;
Дрыжыць басок чмяліны
Глыбокі мох, на лісце кроў
Мядзвежае маліны.
  Падсочак стрэлы на ствалах
  Нібы крыжы пакуты.
  Спяшаецца барсук-манах
  У цёмны свой закутак.
Бруштынных смол здаровы дух.
На кроне ў высі яснай
Не аблачынак белы пух
Дзярэ анёла ястраб.
  На кожным кроку навіна,
  І душна ад чабору,
  А песню кожная сасна
  Свайму спявае бору.
      Анатоль Вялюгін
Offline