Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
у ціхую сінюю ноч
і сказаць:
"Бачыце гэтыя быйныя зоркі,
ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
ды імчыцца за сонцам зямля...
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс.
На што ж на зямлі сваркі і звадкі,
боль і гора,
калі ўсе мы разам ляцім
да зор"...
Максім Багдановіч
1914 ці 1915