Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
17.09.2009 Цытаты »
Мадэратар
Зарэгістраваны: 2009/05/01
Апошні візіт: 1 дзень таму назад
не жанаты))
Калі нешта канчаецца ў жыцьці, будзь то дрэннае ці добрае, застаецца пустэча. Але пустэча, якая пакінута пасьля дрэннага, запаўняецца сама сабою. Пустэчу ж пасьля добрага можна запоўніць толькі адшукаўшы нешта лепшае.
(Э. Хэмінгуэй)

...Ёсьць рэчы горшыя за вайну. Баязьлівасьць горш, здрада горш, эгаізм горш.  
(Э. Хэмінгуэй, 1937)

Той, хто перастаў кахаць і рабіць памылкі, можа пахаваць сябе жыўцом.  
(Ё. Гётэ)

Хто самы шчасьлівы зь людзей? Той, хто шануе людзей па заслугах і радуецца іх посьпехам гэтак жа, як сваім уласным.
(Ё. Гётэ)

З чалавекам адбываецца тое ж, што і з дрэвам. Чым больш імкнецца ён уверх, да сьвятла, тым глыбей сыходзяць карані яго ў зямлю, уніз, у цямрэчу і глыбіню — да зла.  
(Ф.Ніцшэ)

Адрэдагавана 18.09.2009 PL

Задаволенаму сэрцу ўсюды сьвеціць сонца. (прыказка)
Offline