Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
 карта
 для друку

Адзнакi: 10.0 /3 Водгукі(2)
Замасточча вёска, Магілёўская вобласць Глускі раён
Пункты на карце: 6
 
Агульная iнфармацыя: 

Райскі куток забыты богам. Я б назваў яго экалагічны экстрым. Чаму экстрым - таму што там умовы вельмі цяжкія для пасіўнага адпачынку. Крамы няма, паліклінікі і пошты таксама няма. Ёсць шмат пустых хат, у якіх ніхто не жыве - таму праблема "дзе пераначаваць?" адпадае.

Прырода трэба сказаць хвацкая! Вашы вочы налюбуюцца каларытнымі мясцовымі пейзажамі, лёгкія напоўняцца свежым і чыстым лясным паветрам. Ёсць невялікая сажалка з жабамі, але яе хопіць, для таго каб пакурыць цыгарэтку і забыцца аб усім. Жыхары ў гэтай вёскі таксама ёсць - усяго два дзясякi, дай бог ім здароўя. У іх можна купіць усё, што душа пажадае: бульбачку, бурак, гурок і іншае, Вось толькі кароў няма, і малака няма. Але гэта глупства, калі ёсць добры лес, багаты ўсякай разнастайнай ежай - ягады, грыбы, жывёлы. Увогуле калі захочаце, то не знікнеце.

Рэкамендую ўсім з'ездзіць у гэты маленькі беларускі курортны рай.

Дадаў Андрэй 21.06.2009