Свой цяперашні назоў атрымаў у 1984 г, да гэтага зваўся Цэнтральны.
Да вайны гэты раён быў забудаваны адна-, двух- і трохпавярховымі цаглянымі хатамі. Так у пачатку ХХ у. выглядала Петрапаўлаўская вуліца на ўчастку ад цяперашняй Інтэрнацыянальнай да праспэкта Ф. Скарыны.
Цэнтральны Пляц, цяпер Кастрычніцкі, разьмешчаны на праспэкце Незалежнасьці (Ф. Скарыны) паміж вуліцамі Ф. Энгельса, Інтэрнацыянальнай і Чырвонаармейскай. Быў забудаваная ў 1949 - 50-х гадох (арх. Г. Баданаў, У. Кароль, Л. Мацкевіч, М. Асмалоўскі, М. Парусьнікаў). На заходнім баку пляца разьмешчаны: жылая хата, Цэнтральны Тэлеграф, Менскі Аблвыканкам. З усходняга боку - "Белсовпроф", музэй "Велікой отчественной войны". З паўднёвай - Цэнтральны сквер (да рэвалюцыі - Аляксандраўскі сквер).
Пяціпавярховы 129-кватэрная жылая хата з гандлёвымі памяшканьнямі на першым паверсе пабудавана ў 1953 г. па праекце архітэктараў М. Парусьнікава і Г. Заборскага. (Зараз - пр. Скарыны 23).
У 1950-1970-е гады на пляцы праходзілі ваенныя парады. З боку Цэнтральнага сквера ў 1957 г. узьвялі гранітны парапет з урадавымі трыбунамі. А процілеглы бок, дзе праходзіць вул. Інтэрнацыянальная, зачынілі сьвяточнымі шчытамі з лозунгамі і флагштокамі. Цяпер на Кастрычніцкім (Цэнтральным) пляцы ўзвышаецца Палац Рэспублікі.
Трыбуны на Цэнтральным Пляцы разьмешчаныя ў мяжы існага сквера, балюстрада, якая акаймляе гасьцёўні трыбуны, паглыблена ў бок сквера, цэнтральная ўрадавая трыбуна вынесена на кансолях наперад, на фоне маналітных бакавых трыбун гэта надае ёй выразнасьць, плоскасьць цэнтральнай трыбуны дэкараваная барэльефамі. Аўтар праекту - архітэктар Е. Заслаўскі, пабудаваныя ў 1957 году. Тут на Цэнтральным пляцы сталі праводзіць першамайскія і кастрычніцкія дэманстрацыі і парады.
Будынак музея (арх. Е.Бенедыктаў, Г.Заборскі) разьмешчаны на Цэнтральным Пляцы побач з Палацам Культуры "Белсовпрофа" (пр. Ф.Скарыны, 25 А).
Калісьці на Цэнтральным пляцы стала прыгожая хата - двухпавярховы будынак XVIII стагоддзя ў стылі ампір. У 1984 году пры будаўніцтве Палаца Рэспублікі яго зьнесьлі. Зараз гэты помнік архітэктуры можна бачыць толькі на рэдкіх здымках.
Калісьці на Цэнтральным пляцы стаяў велізарны помнік Сталіну.
У 1998 г. на Кастрычніцкім Пляцы ўсталявалі культавы знак - "нулявы кіламэтар".
У ранейшыя гады нулявы кіламэтар адлічваўся ад Галоўнага Паштамта. Новы знак апынуўся роўна на 1 км убаку ад Галоўнага Паштамта.
Гранітны камень у форме піраміды сімвалізуе вечнасьць і трываласьць, выцесаны у Партугаліі. Апраўляюць знак бронзавыя картушы, на якіх разьмешчаныя: карта дарог, лацінскае выслоўе, вершы, напісаныя Я. Коласам. На бронзавай атмостке "Нулявога кіламэтру" паказаныя адлегласьці ад Менска да сталіц суседніх дзяржаваў, абласных і раённых цэнтраў Беларусі. Аўтары знака: архітэктар А. Сардараў, скульптар А. Фінскі, мастак па мэтале Ў. Завядзееў.
Тут, на Кастрычніцкім Пляцы, праходзяць кірмашы, сьвяты, народныя гуляньні...
Паміж Палацам Рэспублікі і музеем вайны ўлетку дзейнічае самы вялікі фантан у Менску, які ўтвараюць 1300 бруй вады.
Пад Кастрычніцкім Пляцам пабудаваны гандлёвы цэнтар "Купалаўскі".
У Палацы Рэспублікі на Кастрычніцкім Пляцы, 1 знаходзіцца мастацкая галерэя "Унівэрсітэт Культуры". Тут праходзіць выстава кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва БДУ культуры. На гэтай сталай экспазыцыі прадстаўленая жывапіс, скульптура, бацік, шкло.