Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Беларуская дуда прагучала ў Гародні   
         Аднадзённая выстава беларускай дуды, што ладзілася ў межах “Тыдня
   дударскай музыкі ў Беларусі” адбылася 28 студзеня. Імпрэза была арганіза-
   вана пры фінансавай падтрымцы праграмы малых грантаў Амбасады ЗША
   і Этнагістарычнага цэнтра "Явар". Акцёры “Шальмоўскага тэатра
   ДыГрыза”
распавялі пра гісторыю і структуру старажытнага нацыянальна-
   га інструмента – дуды.

         На думку дырэктара “шальмоўскага”
   тэатра Аляксея Бурнaсенкі, дуда можа
   стаць адным з сімвалаў Беларусі.

         На імпрэзе гледачам былі прадстаўлены фотаздымкі, якія датычацца
   гісторыі дударскага беларускага руху.

         Першае згадванне дуды ў старабеларус-
   кай літаратуры адносіцца да канца XV ст. –
   у творы перакладной літаратуры “Аповесць
   пра трох каралёў-валхвоў”.
         Найстарэйшая з захаваных беларускіх
   дудаў – традыцыйная беларуская дуда Паў-
   ночнабеларускага рэгіёну XIX ст. Апошняе
   месца выкарыстання – в. Верабкі Лепельска-
   га раёна. Захоўваецца ў Лепельскім краязнаў-
   чым музеі.

         Пасля расповедаў пра дуду, прысутныя пабачылі ўрывак з фільма
   «Старыя інструменты Беларусі».

         Завяршылася выстава майстар-класам па традыцыйных танцах Беларусі
   пад гукі дуды.

Падрыхтавала Іна Севярын. Фота аўтара.  
31 студзеня 2012 г.  

© сайт "Родныя вобразы".
Адзнакi: 10.0 /1 Водгукі(0)