Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Фотарэпартаж з прэзентацыі кнігі Ганны Аўчыннікавай   горад Гародня, Гродненская вобласць Гарадзенскі раён
Паэзія, якая ёсць паэзіяй


         У сценах гарадзенскага музея Максіма Багдановіча 9 чэрвеня адбылася прэзентацыя
   кнігі паэзіі маладой паэткі Ганны Аўчыннікавай “Ад зачыненай брамы”. Зборнік чакаў
   свайго выхаду амаль тры з паловай гады, а выйшаў сёлета пад кіраўніцтвам Гродзенскага  
   абласнога аддзялення "Таварыства беларускай школы". Кніга складаецца з двух раздзе-
   лаў – “Келіх жыцця” і  “Песні кахання”. Другі раздзел атрымаў назву ад нізкі вершаў у  
   часопісе “Дзеяслоў”.

         Зборнік прэзентуе аўтар прадмовы – Анатоль Брусевіч.

         Прэзентацыя кнігі ў музеі М. Багдановіча невыпадковая, таму што, як лічыць Ала
   Петрушкевіч, паэзія Ганны з’явілася пад крылом самотнага паэта.
         (На фота: Ала Петрушкевіч і Ганна Аўчыннікава.)

         Аляксей Пяткевіч параўнаў паэзію Ганны з паэтычным пачаткам творчасці Дануты
   Бічэль-Загнетавай. Па яго словах, трэба берагчы паэтак, таму што лёс паэткі гэтага  
   патрабуе.

         Юры Гумянюк распавёў пра няпросты лёс кнігі. Па яго версіі, кніга ў электронным
   варыянце спачатку трапіла да яго, а ўжо пасля ў ТБШ.

         Ганна чытае свае вершы.

         Ганна распавядае пра трохсэнсоўнасць верша "З глыбіні". Па-першае, у  
   разуменні самой аўтаркі, у вершы адлюстроўваюцца адносіны чалавека і Бога.
   Па-другое, адлюстраванне кахання лірычнай гераіні і тое, што робіць гераіня,
   калі сутыкаецца з зачыненай брамай. Трэці сэнс верша тлумачыць аўтар
   прадмовы і рэдактар зборніка, Анатоль Брусевіч:
         – Для нас мастацтва – не гульня, не бізнэс, не вайна, але рэлігія, вера ў
   святую моц Слова. Менавіта на такой веры грунтуецца і творчая свядо-
   масць паэткі Ганны аўчыннікавай, а яе першая кніга вершаў “Ад зачыненай
   брамы” – гэта шлях ад сябе, свайго сентыментальнага “ego” да ўсведам-
   лення высокага прызначэння мастака, які становіцца стваральнікам сусвету,
   садзіць свой уласны сад і вольны пакідаць або не пакідаць зачыненую браму.

Аматары творчасці Ганны Аўчыннікавай.

Падрыхтавала Іна Севярын. Фота аўтара.
12 чэрвеня 2011 г.

© сайт "Родныя вобразы".
Адзнакi: 10.0 /2 Водгукі(0)