Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля...
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Рэпартаж з канцэрта "СУМОЎЕ"   горад Менск, Менская вобласць
Зіма. Сумоўе. Музыка


         3 снежня на галоўнай пляцоўцы паэтычнага тэатра Арт С., у бібліятэцы імя Цёткі ад-
   былося музычнае “Сумоўе”. Гэта назва сумеснага канцэрту Яраша Малішэўскага і Вадзіма
   Клімовіча. Іх выступы, музычныя і апавядальныя (Яраш — гід і музыка серыі вандроўна-
   эстэтычных праектаў “7 цудаў Беларусі”, Вадзім — іх сувядоўца), сталі традыцыйнымі  
   для рэгулярных імпрэзаў тэатра. Але нарэшце творцы аб’ядналіся, каб у музычным дыя-
   логу прадставіць лепшыя свае творы.
         Прагучалі песні, напісаныя аж 10-15 гадоў таму, якія не страцілі, аднак, сваёй актуаль-
   насці і меладычнасці, а таксама новыя творы. Калыханка Яраша і нечаканыя рок-элемен-
   ты ад Вадзіма, песні на словы класікаў і сучасных творцаў, сярод якіх — Людміла Руб-
   леўская, Аксана Спрынчан, Рагнед Малахоўскі… Вечар атрымаўся натхнёным і па-сяб-
   роўску цёплым, а музычнае хараство дапоўніла снежны зімовы пейзаж за вакном.

Вадзім Клімовіч.
Яраш Малішэўскі.
У Яраша і Вадзіма розная тэхніка выканання, але тым і цікавы быў іх дуэт.
         Яраш адзначыў пасля, што атрымаў вялікае задавальненне, чакаючы сваёй чаргі
   на выкананне і слухаючы Вадзіма.

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)