|
Няхай абрынецца сьвятло, Няхай раскрые змову ночы, Каб беспрытульным стала зло, Якое наш падмурак точыць. Юлія Новік |
|
|
||||||||||
|
Фестываль "Гальшанскі замак 2010"
вёска, Гродненская вобласць Ашмянскі раён
Сярэднявечнае штогадовае сьвята адбылося 21 жніўня ў вёсцы Гальшаны. У гэтым годзе фестываль прысвечаны чатыром падзеям: 400-годдзе заснавання Гальшанскага замка, 730-годдзе заснавання Гальшанаў,605-годдзе з дня нараджэння Соф’і Гальшанскай (пачынальніцы роду Ягелонаў), 600-годдзе Грунвальдскай Бітвы.
Праграма фэсту была насычанай. Пасля ўрачыстага адкрыцьця гасцей чакала тэатралізаваная пастаноўка пра замкі Беларусі. Пасля можна было пабачыць турнір лучнікаў, рыцарскі турнір, конны турнір. Мела сваё месца і музычная частка. Можна было пабачыць гурт "Расалія", "Келіх кола","Тэстамэнтум Тэррэ","Гальярда", "Cornucopia", "Стары Ольса", "Litvintroll". Напрыканцы сьвята фаер - шоў прадставілі тэатры "Крада" і "ДыГрыза".
Народныя рамёствы.
Тэатралізваная пастаноўка пра замкі Беларусі.
Барбара Радзівіл.
Радзівіл Руды і Радзівіл Чорны.
Барбара з братамі.
Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл.
Прадстаўнікі Крэўскага замка.
Гусляр апавядае пра летапіс зямлі Наваградскай.
Адзнакi:
10.0
/1
Водгукі(0)
|