|
Малюся я небу, зямлі і прастору, Магутнаму Богу – Усясьвету малюся, Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору За родны загон Беларусі. Янка Купала |
|
|
||||||||||
|
Палац Пуслоўскіх.
горад, Брэсцкая вобласць Івацэвіцкі раён
Палац месьціцца ва ўрочышчы Марачоўшына. Пабудаваны ў 1838 - 1840 годзе па загаду графа Вандаліна Пуслоўскага. Палац выкананы па праекту Ф. Яшчолда і У. Марконі ў стылі неаготыкі.
Палац меў 12 вежаў (па колькасьці месяцаў)і прыблізна 160 пакояў. У адзінстве з гэтым палацам жывуць і легенды. Адна з легенд апавядае пра падземны ход да Ружанскага замка, які доўжыўся больш за трыццаць кіламетраў.
Бакавы фасад.
На сучасным этапе ў палацы рэканструкцыя.
Яшчэ адна легенда апавядае, што кожны год сонца сьвяціла некалькі дзён у адзін пакой, а потым пераходзіла ў іншы.
Бакавы фасад.
Палац меў стральчатыя вокны.
Вялікая колькасць пакояў у палацы была незвычайнай. Кожны пакой адрозніваўся адзін ад аднаго. Былі срэбраны, залаты, блакітны, нават пакой са шклянай падлогай. У якім пад падлогай плавалі рыбкі.
Выгляд унутры.
Выгляд унутры.
Адзнакi:
10.0
/2
Водгукі(4)
|