|
Веру братцы: людзьмі станем, Хутка скончым мы свой сон; На сьвет Божы шырэй глянем, Век напіша нам закон… Цётка |
|
|
||||||||||
|
Фотарэпартаж з Вязынкі – з дня народзінаў Янкі Купалы
вёска Вязынка, Менская вобласць Маладэчанскі раён
Янка Купала пачынаецца з …Вязынкі! Прынамсі, для аматараў паэзіі, пісьменнікаў,
турыстаў і проста жадаючых убачыць на свае вочы родныя мясціны класіка беларускай літаратуры. 4 ліпеня, па штогадовай традыцыі, пісьменнікі і музыкі сабраліся на святоч- ны канцэрт, каб сказаць прыемныя словы да свята паэзіі, дня нараджэння Янкі Купалы (25 чэрвеня 1882 года).
Вакол – зеляніна і жывапісныя краявіды.
Маладзечанская зямля сустрэла гасцей песнямі і караваем.
Свята пачалося каля помніка Янкі Купалы
з прамоваў арганізатараў і пісьменнікаў.
Мясцовыя фальклорныя калектывы далучыліся на канцэрце да маладых бардаў і
музычных гуртоў: дуда і жалейка гучаць незвычайна!
У хаце-музеі Янкі Купалы сабраныя рэчы, якія адпавядаюць
XIX-му стагоддзю. Гасцей запрашаюць дакрануцца да калыскі, разгледзець абразы, выцінанкі, невялікія драўляныя ложкі, печ, на якой спалі дзеці, а ў запечку зімавалі нават куры.
Насамрэч, тая хата, у якой нарадзіўся Янка Купала, не захавалася, але сённяшняя
хата-музей поўнасцю адпавядае свайму гістарычнаму прататыпу. Некалькі бярвенняў усё ж засталіся і былі “ўпісаныя” ў адну сцяну, на што звяртаюць увагу наведвальнікаў. Хата падзеленая на дзве паловы, таму што ў тыя часы тут жылі дзве сям’і.
Іншыя прылады і цікавыя рэчы, якія зараз можна ўбачыць
хутчэй у падручніках і кнігах…
Адзнакi:
10.0
/1
Водгукі(0)
|