|
Не бядуй, што сьнег халодны Скрые землю ад вачэй: Не загіне край твой родны У тэй цемені начэй! Якуб Колас |
|
|
||||||||||
20 мая ў музеі Янкі Купалы паспяхова адбыўся паэтычна-акустычны канцэрт
“Рытмы і рыфмы”. Аўтары праекта, маладыя паэткі Юлія Новік і Віка Трэнас, распавядаюць, што задума гэтага неардынарнага вечара на сумежжы літаратуры і музыкі ў тым, каб прадставіць на адной сцэне лідэраў трох розных пакаленняў беларускай бардаўскай песні – Таццяну Беланогую, Юрыя Несцярэнку і Віктара Шалкевіча. Кожны з гэтых знаных музыкаў працуе ў сваёй непаўторнай творчай манеры і ўзбагачае розныя стылі: прыўносіць у бардаўскую песню элементы року, блюзу, артыстычнае аўтарскае выкананне.
Вядучы вечара, малады рэжысёр Мюр Фарыдовіч (Васіль Дранько-Май-
сюк) не дазволіў публіцы сумаваць: яго арыгінальны канферанс, ягоны добры гумар запомніліся як гледачам, так і ўласна выступоўцам.
Спецыяльны госць, пісьменніца і літаратурны крытык Людміла Рублеў-
ская распавяла пра сучасны культурны працэс, пра значэнне ў ім наймала- дзейшага творчага пакалення. Сапраўды, актыўнасці і няўрымслівасці двацца- цігадовых можна па-добраму пазайздросціць! Дзякуючы іх некамерцыйнай арганізатарскай дзейнасці мінская публіка фактычна штодзень мае магчымасць наведаць найцікавейшыя імпрэзы з удзелам вядомых музыкантаў, літаратараў, мастакоў.
Таццяна Беланогая падзялілася са слухачамі сваёй радасцю: літаральна на
днях бард закончыла студыйную працу і запісала новы альбом, рабочая назва якога – “Ніткі”. У межах канцэрта “Рытмы і рыфмы” Таня спявала як “свежа- спечаныя”, так і даўно любімыя гледачамі кампазіцыі.
Юры Несцярэнка прадставіў акустычную праграму. Лепшыя песні на вершы сучас-
ных беларускіх паэтаў заля выконвала разам з Юрыем. Музыкант, фронтмэн гурта White Night Blues нядаўна прэзентаваў новы дыск: – Канцэртны альбом Live in Poland быў запісаны з дапамогай нашых польскіх калег у ліпені 2009 года ў Бяла-Падлясцы ў межах нашага выступлення на міжнародным блюзавым фестывалі Biala Blues Festival. 15 мая ў паб-клубе “Графіці” нашая каманда ў поўным складзе прэзентавала кружэлку. На дыску прадстаўлены стандартны блюза- вы рэпертуар, класіка і аўтарскія творы.
Юлія Новік.
Віка Трэнас.
Віктар Шалкевіч.
Публіка шчыра вітала знанага музыканта, акцёра і шоўмэна Віктара Шалке-
віча. Кожнае выступленне гэтага абаяльнага гарадзенца – феерычнае, яркае і запамінальнае. У канцы красавіка пабачыў свет новы альбом Віктара Шалкевіча “Шчаслівая сямёрка”. Музыкант выканаў свае лепшыя хіты, але гледачы гэтым не задаволіліся: пад ашаламляльныя авацыі Віктар некалькі разоў выходзіў на біс. Пасля імпрэзы вядомы бард прызнаўся: – Вельмі спадабалася сяброўская, нязмушаная, прыемная атмасфера, утульная зала. Рады, што канцэрт адбыўся менавіта ў такім фармаце. Вялікі дзякуй мінскай публіцы.
Зала не ўмясціла ўсіх жадаючых наведаць “Рытмы і рыфмы”.
Тэкст Аляксандры Лазоўскай. 27 мая 2010 г. Фота Івана Світы. © сайт “Родныя вобразы”.
Адзнакi:
10.0
/2
Водгукі(0)
|