|
Ох, каб мне той смык, Каб на сэрцах граў, – З радасьцяй бы зьнік, Абы голас даў!.. Франьцішак Багушэвіч |
|
|
||||||||||
|
Гальшаны
вёска, Гродненская вобласць Ашмянскі раён
Палац Сапегаў (1-я палова XVII ст.) у Гальшанах – месца незвычайнае. Гэта той самы “Чорны палац Гальшанскі”,
вядомы з выдатнага аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча. Зараз ад яго засталіся не толькі руіны, але і гісторыі і легенды… Наша невялічкая фотаэкскурсія нагадае пра іх. Назва горада пайшла ад першых уладальнікаў – князёў Гальшанскіх. Ульяна Гальшанская была другой жонкай вялікага князя Вітаўта Кейстутавіча (княжыў у ВКЛ з 1392 па 1430 гг.), а Соф’я Гальшанская абвянчалася ў Наваградку з яго стрыечным братам, польскім каралём Ягайлам і стала родапачынальніцай цэлай дынастыі каралёў – Ягелонаў. Зараз гэта ўяўляецца з цяжкасцю, але калісьці тут былі шасцігранныя вежы, керамічная плітка на падлозе, сцены ў габеленах…
Адзнакi:
10.0
/3
Водгукі(2)
|