|
Гудам-звонам срэбна-медным Звоняць звоны на званіцы. Звоняць звоны ў час дзяньніцы, Надвячэр’ем ясна-бледным... Якуб Колас |
|
|
||||||||||
|
Зэльва
вёска, Гродненская вобласць Зэльвенскі раён
Зэльва - радзіма Ларысы Геніюш.
Менавіта з чыгуначнага вакзала пачынаецца падарожжа ў пасёлак.
Свята-Троіцкая царква
Царква размешчана на рагу вуліц Савецкай і Кастрычніцкай. Цікавая гісторыя гэтай
царквы. Валянцін Дубатоўка лічыць, што царква была раней тэатрам. У даведніках пазначана, што царква “закладзена ў 1815 г. з цэглы як касцёл на падмурку драўлянай царквы 1434 г.”, які ў 1909 г. перабудавалі ў праваслаўны храм. В. Дубатоўка з гэтым не згодны. На яго думку там дзе месціцца царква ў 16 ст. яшчэ не было Зэльвы. Першае з пахаванняў святароў вакол храма пазначана 1830-м. З думкай Дубатоўкі пагаджаецца і экскурсавод А. Варава. Доказам з'яўляецца тое, што тут ёсці не характэрныя для культа- вага дойлідства абходныя памяшканні.
Пахаванні святароў вакол храма.
Помнік Ларысе Геніюш.
Л. Геніюш вельмі любіла кветкі, асабліва астры. Каля яе хаты іх заўсёды было шмат,
менавіта чырвоных і белых. Нават і зараз каля помніка яе любімыя кветкі. Падрыхтавала Іна Севярын. Фота аўтара. 1 кастрычніка 2009 г. © сайт "Родныя вобразы".
Адзнакi:
10.0
/1
Водгукі(1)
|