Валеры Гапееў:
==Сядзібны ансамбль месьціцца ў мястэчку Косава.==
Божа, Божа...
Гэта не сядзібны, а палацавы ансамбль. І ўвогуле, толькі адзін палац.
Мястэчка Косава ў прыродзе няма. Ёсць адзін з найменшых гарадоў Беларусі Косава, старажытны, які пры ВКЛ меў права праводзіць ярмаркі.
А замак і сядзіба Касцюшкаў месяцца ва ўрочышчы Марачоўшына, што ад Косава не так і побач:)
Пра гета ў замку, якім загадвалі фашысты...
Ну нельга ж так! Гета размяшчалася ў самім Косаве. І было вынішчана немцамі непадалёк ад замка - вось варта было наведаць хоць тое памятнае месца - на старажытным гарадзішчы.
Сам замак у час вайны пуставаў, гарнізон быў размешчаны ў Косаве.
Замак спалены партызанамі за колькі дзён да вызвалення раёна - трэба было "аперацыю" запісаць на свой рахунак.