Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

СХОДЗІНЫ      К. Акула   30.IX.1950. Таронта.         прагляд

Сядня ў Ню Ёрку адбыліся сходзіны чала Ўсекрывіцкага Руху й Ордэну Двупагоні. Ладная лічба з гэнкіх прысутных толькі надовечы зрабіла ўлазіны ў Гаспадарствы Злучаныя Амэрыканскія.

Усе сябры й госьці сходзіліся паважліва ды займалі лавы й услоны поблізу дохтарчынага крэсла, зь якога наські дохтар, прахвэсар, інжынер Іванька Склют маў прагаласіць водчыт.  

Спачатна прыйходзілі малажлявыя сябры й сябрыхі, за імі прыбывалі й старэйшыя. Напокуці на ўслоне разьмясьціўся ведамы мудрыц Гапон Казановучык. Побач расьселіся: дзеўка Хвядося ў салёпцы, вучыцелчын плямяньнік Піліпянё Панасюк. Гэттака-ж перазь іхныя плечы было бы кураводку Гапульку і ейнае рабё. За ёю было відаць яшчо колькадзесят людзей. Між імі выдзяляліся харашлявыя Лявон, Сілівон, Гапон, Сапрон і Харытон - людзі разумныя й сярод крывіцкага руху слаўныя, што не абы якія мазкі малі. Усюдах чутная была мова крывічанская-скарынінская. У дзьвярох наськая паліца пераверывала прашпарты, каб усьцерагчыся ворагаў. Усяго ў салі сходзінаў зыбралася дабрусенькіх да асьмідзесят чатырох сябраў.

Па неськім часе запанавала ціша. У салю паважліва зрабіў уходзіны ў суправодзе чэлядзі быўшы вайводаў сябра, гарапяка крывіцкага руху, магістар Ордэну Двупагоні, ведамы мудрыц і філялёг мовы крывіцкае паўшэхнае, слаўная думніца - ацец і вучыцел руху паспалітага, усекрывіцкага,- прахвэсар, дохтар, інжынер, акадэмік Іванька Слют.

Гэттака-ж усе ўсталі й адале пачаліся нямоўкныя воплескі й выгукі: "Віват вашэць! Ваські дух із намі! Дапаможам вашэці ўздолець чужнікоў і варагоў!"  

Ягонае-ж шаноўства, узважліва кіўнуўшы думніцай ва ўсе стараны, падыйшоў да ордэнскага крэсла. Хусьцінай выцер чало й ачкі, каўтнуў вадзіцай із шкляной пасудзіны й распачаў гаворку. Гаварыў ён на тэму: "Вузлы й ніці руху ўсекрывічанскага, з Ордэнам Двупагоні зьвязанага, на наськай дамашняй глебе выраслага й нашы задачы сядня ў Задзіночаных Гаспадарствах Амэрыканскіх".

Гэнкі водчыт цягнуўся доўга, але тыі прысутныя ё людзьмі церпялівымі й кемкімі, дык просьле водчыту разьвярнулася вялікая дускуса. Разьбіраліся ноўшыя хормы барацьбы з чужнікамі ўдома і ўсюдах.

Просьле ўсяе дыскусы спаладжана йгрышча крывіцкае. На гэнае йгрышча дайшлі йшчэ йгрыцы із снасьцямі: з дудой, бубнам, літаўрамі й цымбаламі ды йскрыпкай. На сталох было падрыхтавана еміна й пітво. Падсілкаваўшыся й выпіўшы ладне, усі кінуліся ў скокі пад зычную музыку ігрыцоў. Дзекаторыя ірзалі зь весялосьці й радошчаў.

Наські дохтар быў і не абы які гуляка. Узяўшыся пад бакі, ён прытупнуў нагою й пазаліхвацку зацягнуў песьню: "Зажурылась пападзьдзя што поп з барадою".

Ігрышча скончылася просьле першых пятухоў. Наканцы ўсім была прагалошана ведамка, што ў другую нядзелю адбудзецца ўсекрывіцкі выбег паза Ню Ёрк.


Подля ведамак, зыбраных Цэцыляй

і Даміцэляй і апрацаваных Януком  

і Прануком

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 19.08.2009