Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗАБАЎЛЯЛЬНА-ІНТЭРАКТЫЎНАЕ ШОУ "ДЗЕСЯТКА-STYLE"      афіша            прагляд      фота(1)


Прома-група ВЮ прадстаўляе

“Дзесятка-style”


Забаўляльна-інтэрактыўнае шоу


13 лістапада (субота)

19.00

Музей Янкі Купалы (вул. Я.Купалы, 4)




Праект “Дзесятка-style” аб’ядноўвае рознабакова адораных беларускіх дзяўчат, кожная з якіх выяўляе сваю унікальнасць праз улюбёны від мастацтва, спалучае розныя творчыя формы. Гледачы змогуць ацаніць выступы ўдзельніц па 8 намінацыях, а пераможцы будуць вызначаныя з дапамогай аўтарытэтнага жаночага журы. Спецыяльны госць, дзявочая рок-група Scales, прадставіць цікавую акустычную праграму.




Мэты праекта


– паспрыяць папулярызацыі беларускай культуры ў забаўляльна-інтэрактыўнай форме,  

– прыцягнуць увагу шырокай публікі, у тым ліку прадстаўнікоў індустрыі прыгажосці,  

– рознабакова прадставіць творчасць беларускіх дзяўчат, якія выяўляюцца ў розных відах мастацтва—літаратура, музыка, танец, дызайн,

– стварыць станоўчы вобраз дзяўчыны як сацыяльна актыўнай і творчай асобы.  




Удзельнікі


Каманда бландзінак: бард Таццяна Беланогая, паэтка і танцорка Ганна Федарук, паэтка і журналіст Алеся Кузьмінова, паэтка Таццяна Будовіч.

Каманда брунетак: паэтка Яна Явіч (дэбют), бард Ната Пушкарова, паэтка Кацярына Макарэвіч, дызайнер і візажыст Святлана Марчук.

Спецыяльны госць—дзявочая рок-група Scales.  

Журы: літаратурныя крытыкі Ганна Кісліцына і Ірына Шаўлякова, пісьменніца і журналіст Людміла Рублеўская.  

Вядучыя—аўтары праекта Віка Трэнас і Юлія Новік.  

Уваход вольны.  

Інфармацыйная падтрымка—жаночы  сайт http://www.minchanka.by




Кантакты


Віка Трэнас

+375 29 5607793,  +375 29 1354495,

e-mail: trenas007@gmail.com

http://vika-trenas.livejournal.com/


Юлія Новік        

+375 29 5627427,  +375 29 3497398.

e-mail: novik.julia@gmail.com   

http://julienovik.unblog.fr/

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 05.11.2010