Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

СЛОВА НА ВЕЧАРЫНЕ, ПРЫСЬВЕЧАНАЙ 50-ГОДДЗЮ      У. Караткевіч   1980         прагляд

Сябры мае і сяброўкі!  

От няўжо вы думаеце, што я быў бы чагосьці варты без вас, якія сышліся сюды з большай ці меншай там кожны дозай сімпатыі да мяне. Мабыць, нічога не быў бы варты без вас, дарагія, безь Зямлі Беларускай Вялікай, безь Вялікага Беларускага Народа, безь Вялікай Беларускай Мовы.  

І таму дзякуй вам за тое, што вы ёсьць, дзякуй Зямлі Беларускай за тое, што я еў яе хлеб, чорны, піў яе смачную ваду, дыхаў яе паветрам, паціскаў самыя верныя на сьвеце мужчынскія рукі ў дружбе, рукі нашых мужчын, і зрэдку шанцавала і мне цалаваць рукі самых мілых істот на сьвеце, нашых жанчын.  

Дзякуй вам, людзі! Яшчэ раз тысячу раз дзякуй вам!  

Без вас я нішто.

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.07.2009