Цікава было прачытаць рукапіс зборніка вершаў Вікі Трэнас, пазнаёміцца з маладой плыньню нашай паэзіі.
Урбанізаванасьць і повязь з крэўным. Непасрэднасьць і ўражлівасьць. Памкненьне па-свойму ўбачыць усё звыклае, спрадвечнае. Убачыць сябе.
Віка Трэнас мысьліць вобразамі: вобраз і думка зьяднаныя маладым парывам. І, вядома ж, натхняе вечнае пачуцьцё, якое празь вякі не старэе.
Калі казаць карацей, Віка піша дыктант каханьня. Піша і традыцыйным і вольным, і разбураным вершам, і верлібрам без косак і кропак (абы не бяз клёпак!). Піша старанна.
Адзнаку хай ставіць чытач.