Паэма-імкненьне*
пытаньні без пытальнікаў і літар...
каб ты свае пытаньні кінуў межамі,
вядзьмарыць, падаючы ў бездань,
а сьвята – з чарадою сноў і крыку
А сьвята – без гармоніі і сьмеху,
ўзьнікаю я...
сёмым сьвятам сьвету
І раптам
нябыту сум і гарката быцьця...
Слова і гарэлка,
Сябры і горы,
зямлі і неба, веры і віны.
на сьвет глядзіш з глыбокага прадоньня
ад мудрасьці, ад пошуку яе,
Ты мне вястуеш мудрасьць і зьнямогу
Лесьвіца першая
«АД СУТНАСЬЦІ»...
танцуем быцьця тайніцу
Абвітыя плюшчом каханьня,
Заплюшчваем вочы.
Не хапае чужой адсутнасьці...
цалуемся.
Як толькі знойдзем –
Шукаем сузор’і.
Выходзім.
Не хапае зорак...
Танцуем і цалуемся.
Лесьвіца другая
з нашым жаданьнем...
У цішыні зьнічка зьнікае
ў Птушыным Шляху.
Наш крык зьнікае
ў крыку нашым.
Крык птушкі зьнікае
Лесьвіца трэйцяя
цішыня ў чаканьні пераменаў...
мы з табой, як нашая краіна:
скінута бясконцае адзеньне,
А калі пакінуты Парыж,
чорны пан, чырвоная паненка...
Мы з табой у колерах Стэндаля:
Лесьвіца чацьвёртая
чаромхавыя...
і халады пасьля
белыя сны
Пасьля вяртаньня –
сумоўе цел...
не ўспамінаем
сумоўе душаў,
і забываем
І паасобку адтуль ляцім,
у неба бясхмарнае...
а мы сыходзім
ў сырую зямлю,
Сыходзяць кроплі
пасьля каханьня.
Водар чаромхі
пасьля дажджу.
Водар чаромхі
Лесьвіца пятая
пасьля каханьня.
Вочы такія ў цябе
і вецер бяз хваляў...
і доўгае куваньне зязюлі,
і мёртвыя голкі і галінкі,
нябёсы і дрэвы
У калюгах на дарозе лясной
Лесьвіца шостая
за неба змаглі даляцець...
каб пырскі ад болю
абрынуцца ў неба,
Нямым вадаспадам
крык параненай мовы.
шукаць і адчуць у сабе
крык і енк ненароджаных думак,
Шукаць у табе
Лесьвіца сёмая
ніколі ня будзе...
што ягадаў чорных
мне дараваць,
І папрасіла Неба
ты – невымольнае...»
«Ты – невымоўнае,
і напісала на чорнай зямлі:
зламала галінку зь белымі кветкамі
у сумоўі маўчання і думак
У вар’яцкім квітненьні чаромхі,
Лесьвіца восьмая
пайсьці ўгару...
за тры прыступкі да зямлі
затрымцець,
ў тваіх словах,
затрымацца
зачапіцца за воблака,
глядзець,
ісьці,
ўніз
Па белай лесьвіцы
Лесьвіца дзевятая
працяг з пытаньняў вечны...
І вусьцішна, калі за небам
што з сабою пытаньні несьлі...
у тыя вочы,
што глядзелі за сьвет нябёсаў,
у тыя вочы,
а я хачу зірнуць у вочы,
Ты хочаш зазірнуць за неба,
Лесьвіца дзесятая
сарваўшы кветку.
крыкнуць,
і ўпершыню пад небам
і зьнічкай на зямлю ляцець
і вырывацца за яе,
Рваць думкі вышынёй
і за неба – піць...
Піць неба
Лесьвіца адзінаццатая
за сябе.
імкненьне яго
адлюструе не неба,
І Сена тады
сухімі вачыма...
І ў неба глядзець
і зарывацца ў пяшчоту духмяную.
сухую праўду
Зь іх буду выцягваць
калі безь цябе застануся зімою.
на выпадак,
ў стагі
ад болю і асалоды
складаю стогны
заблытаная пяшчотай,
Заблытаная словамі праўды тваёй,
Лесьвіца дванаццатая
––––––––––––
* Радкі кожнай лесьвіцы чытаюцца зьнізу ўверх.