ТРЫО-ФЭСТ
СЦЭНАРНЫ ПЛАН
Дата правядзення: 23 чэрвеня 2010 г.
Месца правядзення: Беларуская дзяржаўная філармонія
Працягласць – з 19.00 да 00.15
Асноўныя часткі музычнай ночы:
І. – ІНТЭР’ЕРНАЯ – фае Белдзяржфілармоніі
- ВЫСТАВА СУЧАСНАГА ЖЫВАПІСУ: прэзентацыя новых твораў мастакоў Беларусі
- упершыню ў Мінску - ЭКСПАЗІЦЫЯ КАРЦІН знакамітага артыста балета Вялікага тэатра Расіі, народнага артыста Расіі Уладзіміра ВАСІЛЬЕВА
ІІ. – МУЗЫЧНАЯ – Вяликая сцэна Белдзяржфілармоніі
1. 19.00 - адкрыццё. Прывітальная Уверцюра ў выкананні Дзяржаўнага КАМЕРНАГА АРКЕСТРА Беларусі . Дырыжор - заслужаны артыст Расіі Яўген БУШКОЎ.
2. Уступнае слова Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі 19.20 – канцэртная праграма гурта “ZESPOL POLSKI” (Варшава) — прагучаць ўнікальныя народныя песні і танцы – мазуркі, абэркі, куявякі і полькі з мазавецкіх нізінаў – творы, водгук якіх мы чуем у кампазіцыях Шапэна. Музыканты калектыву “Zespol Polski” адшукваюць свой рэпертуар у гістарычных крыніцах і выконваюць яго выключна на аўтэнтычных даўніх народных інструментах. У праграме бярэ ўдзел беларускі піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый УЛАСЮК
3. 20.10 - антракт+ on-line для журналістаў СМІ 20.30 — сольныя выступленні замежных і беларускіх музыкантаў-інструменталістаў:
- Крысціна ФОНГ (скрыпка, альт), Міхаэль КАРНАЦКІ (кларнет) (ЗША, шт. Мічыган). У праграме – творы А. Пярта, П.Гласа, Дж. Кейджа, А. Хаванэса
– харэаграфічная мініяцюра “Балада”– памяці Кацярыны Максімавай. Выканаўцы — народны артыст Расіі Уладзімір ВАСІЛЬЕЎ, салістка Вялікага тэатра Расіі Дар’я ХАХЛОВА, лаўрэат міжнародных конкурсаў Кацярына МАТОХ
4. 21.45— “філіжанка кавы” — пачастункавая паўза — прысмакі ад “салодкага” фундатара
22.05 –“ЖОРЖ САНД, МАЗУРКА І ШАПЭН” музычна-харэаграфічная навэла. Ролі выконваюць: Жорж Санд – Марыя САЗОНАВА, Шапэн- заслужаны артыст Расіі Яўген БУШКОЎ, Мазурка – Ларыса СІМАКОВІЧ, Кансуэла – актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Купалы Святлана ЗЕЛЯНКОЎСКАЯ. Піяністы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей МІКУЛІК, Юрый БЛІНОЎ, Кацярына МАТОХ, Юлія АРХАНГЕЛЬСКАЯ, Аляксандр ПАЛЯКОЎ, Дзмітрый УЛАСЮК
5. 23.15 – “філіжанка кавы” — пачастункавая паўза.
6. 23.30 – “КАЛЫХАНКА ДА ШАПЭНА” – сумесны імправізаваны твор-прэм’ера беларускіх кампазітараў – Сяргеяй Картэс, Віктар Капыцько, Сяргей Бельцюкоў, Ларыса Сімаковіч, Аляксандр Літвіноўскі, Дзмітрый Лыбін, Кастусь Яськоў - у выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь і замежных салістаў
7. 00.00 — развітальныя словы артыстаў, музыкантаў, аўтараў праекту і вядучых канцэрта.
Прыезд музыкантаў з замежных краінаў адбываецца пры падтрымцы
Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытута Польскага ў Мінску,
Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь
Саюз мастакоў Рэспублікі Беларусь (Намеснік дырэктара па выставачнай дзейнасці Сяргей ЦІМОХАЎ)
Дадатковыя рэлізы
Роўна апоўначы, з 23-га на 24-га чэрвеня, на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўпершыню прагучыць сумесны імправізаваны твор-прэм’ера беларускіх кампазітараў “КАЛЫХАНКА ДА ШАПЭНА”. Адкрытасць і лёгкасць, шчырасць і бескарыслівасць Сяргея Картэса, Віктара Капыцько, Сяргея Бельцюкова, Аляксандра Літвіноўскага, Ларысы Сімаковіч, Дзмітрыя Лыбіна, Кастуся Яськова здзівяць і музыкай, і здольнасцю нашых кампазітараў стварыць усяго дзеля адной ночы твор, які ўздымецца ў зорнае неба і недзе высока-высока над зямлёй сустрэнецца з музыкай Шапэна, каб прывітаць яе сваёй беларускай калыханкай.
Восем кампазітараў і адна калыханка…
Восем кампазітараў пішуць адну калыханку да Шапэна, каб завершыць ёю “НОЧ МУЗЫКІ”— трыо-фэст сучаснага мастацтва. З 23 на 24 чэрвеня на сцэне Белдзяржфілармоніі прагучыць гэты імправізаваны твор-прэм’ера“КАЛЫХАНКА ДА ШАПЭНА” у выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.
Кампазітары Сяргей Картэс, Віктар Капыцько, Вячаслаў Кузняцоў, Сяргей Бельцюкоў, Аляксандр Літвіноўскі, Ларыса Сімаковіч, Дзмітрый Лыбін, Кастусь Яськоў самі ўпершыню пачуюць твор, які ствараўся наўмысна дзеля музычнай “Ночы”. Некалі Шапэн стварыў сваю “Калыханку”, а “Калыханка да Шапэна” беларускіх кампазітараў падобна на дасланне сучаснасці ў неабдымную вечнасць.
Ніхто не можа прадбачыць канчатковы абрыс новага сачынення — ён праявіцца толькі падчас выканання. Таму — не засніце! “До’ спаць!” – як казаў Паэт. Вялікае касмічнае закалыхванне пачнецца апоўначы... А раніцай… Раніцай “Калыханка” набудзе статус абсалютнай сусветнай прэм’еры і стане яшчэ адной духоўнай каштоўнасцю нашай культуры.
Як усміхаюцца кампазітары?
Кампазітары, вядома, ўсміхаюцца музыкай. Апошняя ўсмешка беларускіх кампазітараў — сумесны твор “КАЛЫХАНКА ДА ШАПЭНА”, напісаны наўмысна толькі дзеля адной, але непаўторнай ночы — “НОЧЫ МУЗЫКІ”.
“НОЧ МУЗЫКІ” — трыо-фэст сучаснага мастацтва, які будзе панаваць на сцэне Белдзяржфілармоніі з 23-га на 24-га чэрвеня. Праграма музычнай ночы пачнецца а 7-ай вечара і працягнецца да сярэдзіны ночы. Чатыры канцэртныя праграмы прапануюць аўтары праекта. Сярод іх — выступленні музыкантаў з Амерыкі, Італіі, Польшчы, музычны спектакль “Жорж Санд, мазурка і Шапэн”, балетная мініяцюра Уладзіміра Васільева і выступленне салісткі вялікага тэатру оперы і балета Расіі Дао’і Хахловай. Начную музыку будуць ствараць самыя любімыя і папулярныя беларускія артысты і музыканты — лаўрэаты Міжнародных конкурсаў Юрый Бліноў, Сяргей Мікулік, Кацярына Матох, Святлана Зелянкоўская, а таксама Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.
Сола для калыханкі…
Сола для калыханкі — усмешка беларускіх кампазітараў — аўтараў сумеснага твора “КАЛЫХАНКА ДА ШАПЭНА”, які прагучыць напрыканцы трыо-фэста сучаснага мастацтва “НОЧ МУЗЫКІ” 23-га чэрвеня. Сумесны твор-прэм’ера засведчыць не толькі кампазітарскую салідарнасць, але і адкрытасць, бескарыслівасць, шчырасць і, такую уласцівую беларусам, пяшчотнасць і цеплыню.
У выкананні Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова “КАЛЫХАНКА ДА ШАПЭНА” прагучыць як маленькі гімн музычнай ночы, гімн ночы, якая пачалася, як звычайна, звечара, а скончылася… Музыкай.
Сола для васьмі кампазітараў…
Незвычайнае завяршэнне музычнай “Ночы” прыдумалі беларускія кампазітары. 23-га чэрвеня, на мяжы ночы, акурат апоўначы, на Беларусі народзіцца новы твор - “КАЛЫХАНКА ДА ШАПЭНА”. Нечаканай адкрытасцю, шчырасцю і лёгкасцю здзівяць нас беларускія кампазітары Сяргей Картэс, Віктар Капыцько, Вячаслаў Кузняцоў, Сяргей Бельцюкоў, Аляксандр Літвіноўскі, Ларыса Сімаковіч, Дзмітрый Лыбін, Кастусь Яськоў, якія пагадзіліся напісаць для трыо-фэсту сучаснага мастацтва “НОЧ МУЗЫКІ” сумесны імправізаваны твор.
Напрыканцы “НОЧЫ” твор набудзе статус абсалютнай прэм’еры і далучыцца да касьмічнасці Шапэна.
Роўна на восем калыханак пабольшае ў свеце. Роўна на восем калыханак пабагацее сусвет. Гэтым незвычайным стварэннем і закончыцца першая “Ноч Музыкі”.
“Zespol Polski” (Варшава) – з канцэртнай праграмай у трыо-фэсце сучаснага мастацтва “НОЧ МУЗЫКІ” Ніхто не аспрэчвае факта, што непаўторнасць твораў Шапэна вынікае з непаўторнасці той зямлі, што яго нарадзіла. А, значыць, з непаўторнасці тых аблокаў, гукаў, краявідаў, травы, расы, нізінаў і ўзвышшаў, шчодрых вясёлых дажджоў, якія цвмчаць свій танец ад вясны да самаг лета.
Вядомы музыкавед Здзіслаў Яхімецкі казаў, што Мазуркі Шапэна – гэта “адзіная ў сваёй арыгінальнасці музычная эпапея польскага люду.” Праграма “Ля вытокаў музыкі Шапэна” прыводзіць да агульнага назоўніка народную музыку і “Мазуркі” Шапэна. У канцэрце прагучаць таксама ўнікальныя народныя песні і танцы – мазуркі, абэркі, куявякі і полькі мазавецкіх нізінаў – творы, водгук якіх мы чуем у кампазіцыях Шапэна. Музыканты калектыву “Zespol Polski” адшукваюць свой рэпертуар у гістарычных крыніцах і навуковай дакументацыі, а выконваюць яго выключна на аўтэнтычных даўніх народных інструментах. Аднойчы ноччу…
Аднойчы ноччу на лепшай канцэртнай пляцоўцы сталіцы – у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі 23 чэрвеня - у адзінай часавай прасторы і тэрыторыі размесціцца трыо-фэст сучаснага мастацтва “НОЧ МУЗЫКІ”.
Гэта летняя ноч, як неспадзяваная высокая госця, тонкім штрыхом прапіша графіку музыкі Джона Кейджа, Арво Пярта, Піліпа Гласа, Алана Хаванэса ў выкананні амерыканскіх салістаў Крысціны Фонг (скрыпка, альт) і Міхаэля Карнацкі (кларнет).
Ноч, напоўненая мазуркамі Шапэна, абэрэкамі, куявякамі і полькамі мазавецкіх нізінаў завершыцца “Калыханкай да Шапэна” – сумесным імправізаваным творам-прэм’ерай беларускіх кампазітараў,- пакіне пачуццё здзіўлення, хараства, таемнай прывабнасці і высокага, незямнога кахання.
ТАНЦОЎШЧЫК І ЯГО АКВАРЭЛІ
ВЯЛІКІ ТАНЦОЎШЧЫК СУЧАСНАСЦІ, НАРОДНЫ АРТЫСТ РАСІІ УЛАДЗІМІР ВАСІЛЬЕЎ, вядомы ўсяму танцавальнаму свету, прывозіць свае акварэлі ў Мінск 23 чэрвеня для ўдзелу ў трыо-фэсце “Ноч Музыкі”.
“НОЧ МУЗЫКІ” - яркі мастацкі акцэнт. Фае Белдзяржфілармоніі будзе належыць экспазіцыі сучаснага жывапісу і графікі Беларусі, а таксама серыі акварэльных работ знакамітага танцоўшчыка.
Гэтай жа ноччу на Вялікай сцэне Белдзяржфілармоніі танцоўшчык пакажа сваю новую харэаграфічную работу памяці Кацярыны Максімавай на музыку Ф. Шапэна. Майстар будзе на сцэне разам з салісткай Вялікага тэатра оперы і балета Расіі Дар’яй Хахловай. За раялем – беларуская піяністка, лаўрэат міжнароднага конкурса імя Ф.Шапэна – Кацярына Матох.
Толькі аднойчы. І толькі ўночы. На лепшай канцэртнай пляцоўцы сталіцы, ў адной часавай прасторы будзе гучаць музыка самая розная, самая нечаканая, самая неверагодная!
“НОЧ МУЗЫКІ”
Гэтай ноччу вам не выпадзе заснуць – вы будзеце зачараваны спевамі начных салаўёў, музыкай Арво Пярта і Алана Хаванэса. Вы будзеце здзіўлены гучаннем шапэнаўскіх мазурак не толькі ў класічным выкананні, але і ў выкананні народных аўтэнтычных інструментаў — так, як некалі чуў іх сам Шапэн.
Вы не зможаце заснуць нават тады, калі загучыць сумесны імправізаваны твор-прэм’ера беларускіх кампазітараў Сяргея Картэса, Віктара Капыцько, Вячаслава Кузняцова, Аляксандра Літвіноўскага, Ларысы Сімаковіч, Дзмітрыя Лыбіна і Кастуся Яськова “КАЛЫХАНКА ДА ШАПЭНА”. Не зможаце, бо выконваць гэту калыханку будзе Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора аркестра, заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова.
“Агучваць” салаўіную “НОЧ” рыхтуюцца не толькі птушкі. На “НОЧ МУЗЫКІ” запрошаны гурт з Варшавы “ZESPОL POLSKI”, Крысціна Фонг (скрыпка, альт) і Міхаэль Карнацкі (кларнет) са Злучаных Штатаў Амерыкі, віяланчэліст зІтлаіі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Мікулік, Юрый Бліноў, Кацярына Матох, Юлія Архангельская, Аляксандр Палякоў, Дзмітрый Уласюк.
Святлану Зелянкоўскую мы ўбачым ў ролі Кансуэлы ў музычным спектаклі “Жорж Санд, мазурка і Шапэн”, а таксама ў якасці чароўнай вядучай незвычайнай “Ночы Музыкі” разам з містэрам Х.
Да таго ж вас чакае пачастункавая філіжанка кавы і прысмакі для падзякі…
Сустрэнемся!.. Кожная ноч пачынаецца з вечара… але не кожная з музыкі!..