Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЯК АТЛУМІЦЬ БЕЛАРУСКАГА ПРЫНЦА      Л. Лушчык   27.01.2009         прагляд

Вы вырашылі выйсьці замуж за мільянера, але не ведаеце з чаго пачаць (мільянера або мільярдэра — розьніцы вы на сабе не адчуеце, галоўнае, што яго грошай вам хопіць да заканчэньня дзён, а колькі гэта, паверце, не важна). Трэба вызначыцца, за каго менавіта вы жадаеце выйсьці замуж: прынца-інтэлектуала, алігарха або спартсмэна.  


Зь першымі складаней. Па-першае, у нашай роднай Беларусі іх мала, а па-другое, не вам зь імі цягацца, калі вы чытаеце маю калонку і прыслухваецеся да майго меркаваньня.  


Спартсмэнаў у нас шмат. Да таго ж спартсмэны прыгожыя, знакамітыя і зь імі не трэба рабіць выгляд, што вы на самой справе разумней, чым можа здацца зь першага погляду. Іх можна навучыць займацца шопінгам, а яны могуць навучыць вас весьці здаровы вобраз жыцьця. А яшчэ прынцы-спартсмэны могуць вас куды-небудзь павезьці, напрыклад, у Фларыду, як тэнісіст Максім Мірны павёз мадэль Ксенію. Або ў Лондан, як футбаліст Аляксандар Глеб павёз тэлевядучую Насьцю Касянкову.  


Так, аб кар'еры трэба адразу забыцца. Можа быць, гадоў праз дзесяць вы зноў станеце акторкай, як Юлія Высоцкая, і ваш муж будзе ганарыцца вашымі посьпехамі. Але на першых парах вашай кар'ерай стане сям'я. Сям'я — гэта вашая праца, гэта вашае галоўнае. Такое ж галоўнае, як шопінг.  


Напрыклад, вам не прыйшлося рабіць складаны выбар сярод усёй разнастайнасьці беларускіх прынцаў. Ён сам вас знайшоў. Трэба, каб ён так думаў, што ён сам вас знайшоў! Інакш ён ніколі не ажэніцца. А за мільянера трэба выходзіць замуж, інакш ад яго ніякага толку. Каб выйсьці замуж за беларускага мільянера, трэба быць вельмі сьціплай. Яны самі не езьдзяць на Мазэраці і Ламбаргіні, і вам не дадуць. У лепшым выпадку будзеце катацца на Бээмвэ ікс 5. І па вечарох працаваць аніматарам з турэцкага пяцізоркавага гатэля, таму што беларускаму прынцу забаўляцца паляваньне, а няма дзе.  


Дарэчы, паляваньне — адна зь нешматлікіх забавак беларускіх зайздросных жаніхоў. Гэтаму ёсьць шмат пацьверджаньняў у школьнай праграме па беларускай літаратуры. Калі вы прапускалі ўрокі беларускае літаратуры, па паважлівых чыньніках, то ведайце, шматлікія week-end-ы вам прыйдзецца цягацца па беларускіх балотах, пакуль Мяжа Вашых Летуценьняў будзе страляць качак, або ціха сядзець пару гадзін на «вышцы», чакаючы, калі на вас «пайдзе кабан». Потым на сьняданак вы атрымаеце шашлык з вугра і, калі зможаце ўсьміхнуцца і падзякаваць, то, магчыма, у шчырасьць вашых пачуцьцяў павераць. І на наступныя выхадныя запросяць у Сілічі. Пакатацца на лыжах. Гэта ўжо «вынахад у сьвет». На гэтым этапе адурманьваньня прынца важная абсалютная ўпэўненасьць у бездакорнасьці вашай рэпутацыі. Калі вас зьвязвалі якія-небудзь адносіны зь іншым прынцам — далей можаце не чытаць. Бескарысна. Беларускі прынц баіцца канкурэнцыі. Па гэтым жа чыньніку нельга правакаваць яго рэўнасьць — зьбяжыць.  


Рэгулярна разглядайце прыгожыя малюначкі ў часопісах — фармуйце густ і запамінайце імёны дызайнераў, хутка вам гэта спатрэбіцца. Насіце чорнае: не трэба хваляваць Мяжу Вашых Летуценьняў райскімі фарбамі, да таго ж, чорны колер робіць вас больш стройнай. Падкрэсьлівайце свае вартасьці: адсутнасьць інтэлекту — глыбокае дэкальтэ, сярэдняя адукацыя — высокія абцасы. Вынахад заўсёды знойдзецца. Загарайце ў салярыі, не слухайце ўсе гэтыя дурасьці пра шкоду ўльтрафіялету. Не выходзіце на вуліцу без make-up. Або насіце сонцаахоўныя акуляры. Іх можна насіць і днём, і ўначы. У Беларусі мала сонца, затое вы заўсёды будзеце загадкавай. Нараджайце. Беларускія мужчыны бачаць у дзецях пацьверджаньне сваёй мужчынскай сілы.  


Калі вы зрабілі ўсё і нават працягнулі яго генеалагічнае дрэва, а ён не ажэніцца, застаецца апошняе. Зь ювелірнай асьцярогай дайце зразумець гэтаму суб'екту з алігархічнымі прэтэнзіямі, што ён лох. І толькі з вашай дапамогай у яго разаўецца густ і з'явіцца статут. Гэта павінна спрацаваць, таму што можна выцягнуць хлопчыка зь вёскі, але немагчыма вёску выцягнуць з хлопчыка.


(http://naviny.by/)

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.06.2009