Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПАЭМА ВАКНА      А. Спрынчан   2004         прагляд

У. Бярбераву


                     I


Прастора твайго вакна –

з вострымі кутамі расстаньня,

з тупымі кутамі болю,

з чорным квадратам вечнасьці,

з кругам майго жыцьця.



                     II


Слухаю цябе.

Гляджу ў вакно.

Пасьля –

наадварот...



                     III


Чакаю цемры,

каб паглядзець

у люстэрка твайго вакна.

Думаю – яно меней маніць.

Падманваю сябе.



                     IV


Люстэрка насупраць вакна.

Хто ў каго глядзіць?..



                     V


Бусьліным пяром на падваконьні

лёс пазначыў

між намі адлегласьць...



                     VI


Пыл на тваім вакне

ляжыць срэбрам гадоў.

Ня кожны дазволіць вакну

застацца самім сабой.



                     VIа


Пыл на тваім вакне

ляжыць срэбрам гадоў.

Ня кожны дазволіць вакну

застацца са мной.



                     VII


Матылёк на тваім вакне

сьцірае пыл,

сьцірае сваё жыцьцё.



                     VIIа


Матылёк на тваім вакне

сьцірае пыл,

сьцірае наша жыцьцё.



                     VIII


Клён. Вакно.

Адкрытае сэрца:

«Яна... яна... яна...

няма... няма... няма...»

Ратуеш клён –

адчыняеш вакно –

зіма...зіма...зіма...



                     IX


На вакне тваім ласіцы1.

Усё тая ж зіма.

Усё тая ж краіна

белай тугі...



––––––––––––

1 Ласіцы (дыял.) – узоры на марозным шкле.

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 25.10.2009