Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ПІНСКАЯ ШЛЯХТА      В. Дунін-Марцінкевіч   1866       
Асобы

З'ЯВА I


М а р ы с я (седзячы на лаўцы, прадзе і прыпявае)


№ 1

Цяжка жыці мне, дзяўчаці,

З міленькім ў разлуцы, —

Лае бацька, лае маці,

Што сэрцайка ў скуцы.

Годзе сядзець над прасніцай, —

Я хачу быць маладзіцай!

Маці кажа: век мал оды,

Ой, ты яшчэ мала!

А сама ўжо ў гэты годы

Бацьку пакахала.

Годзе сядзець над прасніцай, —

Я хачу быць маладзіцай!


Ой, так! Няхай ганіць бацька, няхай лае маці, а я люблю Грышку і любіць яго век буду. Ой, бедныя ж нашы галованькі!.. Што гэта за дур напаў на бацькоў? П'яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам праз тое гаруем і ныем. Яго бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу Найяснейшая карона на прасоку. У ім цэлае наша спасенне. Як прыедзе, дык мы з Грышкам паклонімся яму ў пояс ды будзем прасіць ды маліць, каб ён пагодзіў нашых бацькоў ды каб яны дазволілі нам пажаніцца. А ён такі сярдзіты, не дапускай ты госпад! Як наставіць адзін вус угору, а другі ўніз ды крыкне: па найяснейшаму ўказу! — то бацькі спалохаюцца ды зладзяць нам вяселле... Ды што гэта зрабілася Грышку? (Грышка паціху паказваецца з-за дзерава, крадучыся да Марысі.) Баюся, каб не паўставалі бацькі,— нельга было б пабачыцца з ім. (Устаўшы, пахаджвачы па сцэне, гаворыцъ.) Ой, Грышка, Грышка! Ты штось цяпер зрабіўся вельмі лянівы. Табе, пэўна, сэрца цяпер так ужо не ные па мне... Як прыйдзе, дык пакажуся перад ім сярдзітаю і хоць будзе прасіць і маліць, каб пацалавала, дык не пацалую. Далібог, што не пацалую!

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009