Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗВАРОТ ДА ЖАНЧЫН СЬВЕТУ      А. Кузьміч            прагляд

Мадонна - Боства Сусьвету.  

Жыву тым, што яна і ёсьць аснова сьветабудовы.  

Веру ў тое, што яна - гонар, вартасьць і сумленьне роду чалавечага.  

Не перастаю захапляцца прыгажосьцю і дасканаласьцю, веліччу духа і ахвярнасьцю нашых Зямных Мадоннаў.  

Жанчыны - Маці - Мадонны на маіх палотнах і плачуць, і сумуюць, і засмучаюцца, яны адчуваюць трывогу, недасканаласьць сьвета.  

У іх пяшчотных і надзейных руках вера, надзея і выратаваньне чалавечай цывілізацыі - Дзеці.  

Мужчыны, браты мае, выкарыстаем сваю волю, мужнасьць, ваярства, сілу, мудрасьць, высакароднасьць, каб нашыя Мадонны былі шчасьлівыя, а дзеці здаровымі і радаснымі.  

Для мяне, як мастака, сьцьвярджэньне прыгажосьці, Боскага ў чалавеку - гэта сэнс майго жыцьця і творчасьці.  


Зь любоўю, Аляксей Кузьміч.

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009