Няхай абрынецца сьвятло,
Няхай раскрые змову ночы,
Каб беспрытульным стала зло,
Якое наш падмурак точыць.
Юлія Новік
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Дабрата. Злосць. Зайздрасць. Няўдзячнасць.
 

Сам добры - людзі добрыя.

У добрага чалавека заўсёды многа добрых людзей.

Шчыраму сэрцу і чужая болька колка.

Добры чалавек і жывёлу шкадуе.

злосці поўныя косці.

Верабей і той зло мае.

сабака ад злосці свой хвост кусае.

Ліхі чалавек гаршэй ваўка.

Злы чалавек злей ваўка.

На ліхога чалавека і сабака брэша.

Завіднаму чужая бяда, як цукар.

Завіднае вока бачыць далёка.

Чужыя лемяшы харашы.

У чужых руках пірог вялік.

Што ні зрабі - усё кепска.

Колькі ваўка ні кармі, а ён к лёсу глядзіць.

Прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 16.04.2010