Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Ба`гнік
 
Тлумачэньне: 

Нячысьцік, што жыве ў тарфяным балоце, якое мае выгляд чорнай бруднай лужыны, не пакрытай расліннасьцю. Вонкава нават бруднейшы за Балотніка. Ён ніколі не выходзіць на паверхню нават тады, калі ахвяра трапіла ў багну і гіне ў гразі, бо ўпэўнены, што нікуды яна не дзенецца, а апусьціцца да яго. Ён нагадвае пра сябе бурбалкамі, ды зрэдку — дробненькімі агеньчыкамі. У абодвух выпадках назіраецца лёгкае ўздрыгваньне паверхні — яна дыхае і пыхкае. Людзі і жывёлы асьцерагаюцца багны, якая парою забівае атрутнымі газамі, што час ад часу выпускае Багнік. Цёплае пыхканьне Багніка абагравае  багну і не дае ёй  замерзнуць. У адрозненьне ад іншых нячысьцікаў Багнік не баіцца перуновых стрэл, якія страчваюць сваю сілу пры дотыку да паверхні балота. Найбольш  ён  баіцца асушэньня, калі вычэрпваюць  багністую гразь на паліва  ці ўгнаеньне. У сухое лета, калі багна дзе-нідзе гарыць, паўмёртвы Багнік мучыцца на дне свайго жытла ў чаканьні дажджу і ручаінаў. Улюбёная зёлка Багніка — багун, п'янкі пах якога можа задурманіць галаву  чалавеку. Выгляд Багніка (таўстун  без вачэй, брудны, сьляпы) адпавядае вобразу балота як не засвоенай чалавекам  прасторы.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009