Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Бага`тка
 
Тлумачэньне: 

Травяністая расьліна, насельніца ўдзірванелых узгоркаў, што цьвіце бесьпялёсткавымі кветкамі і якая ў купальскую  ноч ужываецца для варажбы  пра здароўе і дабрабыт кожнага  зь сямейнікаў і  кожнай свойскай жывёліны. Купальскім надвячоркам прынесеныя расьлінкі ўтыркаліся ў шчыліну сьцяны ў сенях адпаведна сямейнай герархіі — бацька, маці, дзеці па старшынстве, конь, карова, авечкі (усе разам), сьвіньні,  куры і інш. За ноч кветкі распушваліся, утвараючы малыя пушыстыя шарыкі накшталт перацьвілага дзьмухаўца. Гэта было добрым знакам. Чыя кветка не распушылася, таго чакала няўдача і нават сьмерць. Паданьня пра паходжаньне незвычайнай расьліны не занатавана, аднак улучанасьць яе ў купальскі абрадавы комплекс і яе адмысловая назва «багатка» сьведчаць, што яна займае пэўнае мейсца ў нашай міфалогіі.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009