Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Ахвярапрынашэ`ньні чалаве`чыя
 
Тлумачэньне: 

Пытаньне аб існаваньні абрадаў з  чалавечымі ахвярамі ў сістэме паганства да гэтага часу канчаткова не высьветленае. Частка дасьледнікаў лічыць, што згадкі ў некаторых пісьмовых крыніцах аб гэткіх звычаях штучна дадавалі сярэднявечныя аўтары-хрысьціяне, каб спэцыяльна абвінаваціць паганцаў у адпраўленьні жудасных абрадаў. У выніку  паступова узьнік  тэзіс хрысьціянскай антыпаганскай прапаганды. Другая частка навукоўцаў з даверам ставіцца  да зьвестак аб чалавечых ахвярапрынашэньнях сярод паганскіх славян, нягледзячы на іх нешматлікасьць і няпоўнасьць.


Так «Аповесьць мінулых гадоў» пад 983 г.  сьведчыць, што кіеўскі князь Уладзімер (на той час ён яшчэ не прыняў хрышчэньне) загадаў пасьля абраду варажбы падчас недароду прынесьці ў ахвяру варага. Вараг і яго бацька былі хрысьціянамі і, не пагадзіўшыся са сваім лёсам, былі забіты натоўпам, а потым зрабіліся хрысьціянскімі пакутнікамі. Тут цікава тое, чаму такі ганебны для прыняўшага хрысьціянства князя факт захаваўся ў летапісе. Аб чалавечых ахвярах у палабскіх славян апавядаюць нямецкія храністы.


Таксама адзін з хрысціянскіх аўтараў з радасьцю сьведчыць, што «уже не закалаем бесам друг друга».


Хутчэй за ўсё чалавечыя ахвярапрынашэньні існавалі і ў балтаў, якія ці не  апошнімі прынялі хрысьціянства сярод эўрапэйскіх народаў і частка якіх яшчэ ў позьнім Сярэднявеччы пражывала на тэрыторыі сучаснае Беларусі. Так з упэўненасьцю можна казаць пра тое, што некаторыя балцкія плямёны прыносілі ў ахвяру крыжакоў, якія трапілі ў палон.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009