Лодка, выдзеўбаная са ствала, з нашытымi для большай устой¬лiвасцi дашчанымi бартамi. У некато¬рых мясцовасцях А. называлi лодку, цалкам збiтую (сшытую) з дошак. Этымалогiя слова “А.” бярэ пачатак з глыбокай старажытнасцi, калi пры пабудове лодак дошкi не збiвалi цвiкамi, а сшывалi вiцамі, якiя працяг¬валi ў прасвiдраваныя адтулiны. А. была пашырана да 20 ст. пераважна на Падняпроўi (у наш час А. назы¬ваюць эвычайную дашчаную лодку).