Састаўная частка адзення чалавека, якая засцерагае ногі ад шкодных знешнiх уздзеянняў. Адлюстроўвае ўмовы жыцця ; спецыфiку матэры¬яльнай культуры народа. На тэр. Бе¬ларусi гарбарна-шавецкае рамяство з часоў Кіеўскай Pyci iснавала як самастойная галiна гарадскога рамя¬ства. Археалагiчнымi раскопкамi выяўлены майстэрнi тых часоў па апра¬цоўцы скуры i вырабу А. (Полацк, Miнск, Пінск). На працягу стагоддзяў aсноўнымi тыпамi А. гараджан былi поршнi, чаравiкi, боты. Майстэрствам аздаблення вызначалiся жаночыя чара¬вікi. Іх вышывалi рознымi прыёмамi - ¬шывок “назад iголкаю”, “вяровачкай” i шыццё “гусём”, пры якiм усю паверх¬ню чаравiка ўсцiлаў геаметрычны ар¬намент. Больш просты узор складаўся з лiнiй, якiя ўтваралi прамавугольнiк або т. зв. прошву, больш складаны ¬- са спалучэння кружкоў або т. зв. кры¬наў. Вышыты А. падшываўся тканінай. Некаторыя чаравiкi кроiлi з вы¬тачкамi ў наску. Магнаты, гарадская знаць насiлi А. з дарагіх матэрыялаў, вытанчаных форм, упрыгожаны спраж¬камi i бантамi i інш. З развiццём гра¬мадства удасканальвалiся тэхналогiя шавецкага рамяства, прынцыпы аздаб-лення А. Выпрацоўка новых форм залежала ад мастацкага воблiку ўсяго ансамбля адзення, развiвалася ў агуль¬ным еўрапейскiм стылi. Нар. А. вы¬раблялi у xaтнix умовах або спецыяльныя paмеснікi - шаўцы. Ен бытаваў у жыхароў вёсак i дробных мястэчак i лепш, чым А. гараджан, стасаваўся з прыродна-клiматычнымi ўмовамi, спе¬цыфiкай працы і заняткамі насель¬нiцтва. Самы старажытны тып А. беларусаў складаўся з трох частак: абгортак, прывязак i ўласна А. Абгорткi (анучы, завойкi) - 2 полкi белага палатна (каля 150 см даужынёю i 60 см шыры¬нёю), якiмi абгортвалi ногі. Абгортка ног да шчыкалаткi кавалкам палатна пры хадзе басанож была пашырана сярод жанчын, асаблiва ў час жнiва. 3 пач. 20 ст. сталi насiць вязаныя з воўны або фабрычныя панчохi. Пры¬вязкi (аборы, валокi) вiлi з пянькi, конскага воласу або наразалi са скуры. Мацавалi iмi абгортку па – рознаму: на Тураўшчыне i Мазыршчыне доўгiя (каля 6 м) прывязкi ўтваралi своеасаблiвую вяровачную панчоху, на Пн Беларусi былi кароткiя i абкручвалi¬ся да шчыкалаткi. Пашыраны колер прывязак шэры, чорны, чырвоны.
Уласна А. ў мiнулым – плеценыя ці скураныя вырабы. Нязначнае распаўсюджанне мелi дзеравяшкi. Асноўны вiд плеценага А., якi бытаваў да пач. 20 ст.,-лапцi (шчарбакi, кавярзнi). Iх плялi з лыка, пянькi, лазовай i вя¬завай кары. Найбольш вядомы лапцi касога i прамога пляцення. Скураны А. падзяляўся на два вiды: шыты з аднаго кавалка скуры - пасталы i з прышытай падэшвай i абцасам - боты, чаравiкi. Святочным мужчынскiм i жа-ночым А. былi таксама боты-выцяжкi (”чобаты”). Дыхтоўнасцю, пластычнай выразнасцю i адметнай аздобай вылу¬чалiся боты наваколляў Турава i Да¬выд-Гарадка. Іх кроiлi з суцэльнага кавалка чорнай ці вохрыстай ялавай скуры, змацоўвалi ззаду швом. Высо¬кiя халявы (да 50 см i вышэй) у месцы пераходу да ступнi прыгожа перахоп¬лiвалiся гафрыраваным накшталт гармонікa паскам, а верхняя частка мела шырокiя дэкаратыўныя адвароты¬ - кpaгi; да пластычна вытачаных абца¬саў прыбiвалiся металiчныя падкоўкi. Усюды насiлi i боты з асадкай халяў у простыя зборкi. На святы жанчыны абувалi i чаравiкi (боцiкi, шнуроўкіi). Іх шьлi з завостраным наском, невы¬cокімi халяўкамi i вышэйшымi, чым у мужчынскiх ботах, абцасамi; спе¬раду (часам збоку) шнуравалi тонкім раменьчыкам цi шнуркамi. Майстэр¬ствам вырабу ботаў у 19- пач. 20 ст. славiлiся шаўцы Петрыкава. Валены А. (валёнкi) з воўны чорнага, карычне¬вага, белага i шэрага колеру набыў пашырэнне з канца 19 ст. i бытуе да нашых дзён. Гумавы А. (бахiлы) пачалi насiць у 1930-я г. Чырвоныя i чорныя бахiлы (глыбокія галошы) надзявалi звычайна на буркi. У сав. час выйшлi з ужытку лапцi, пасталы i iнш. няякасныя віды А., змянiлiся ўдасканалiлiся больш якасныявіды, знiкла роз¬ніцa ў А. гарадскix i вясковых жыха¬роў. Патрэбы насельнiцтва задавальняе абутковая прамысловасць, якая вы¬пускае А. рознага прызначэння ; шырокага асартыменту.