Вясельны абрад, звяза¬ны з магiяй павелiчэння сям'і i забеспя¬чэння яе •дабрабыту. У некаторых мяс¬цовасцях называлася абсяванне. Існа¬вала ў 2 вiдах: маладых абсыпалi ix родзічы (сястра, мацi або хросная мацi, цётка): маладая сама абсыпала двор i хату уласную i маладога. Для А. мя¬шалi жыта, авёс, гарох, хмель, пазней пачалi дабаўляць дробныя манеты, цу¬керкі. Першы раз абсыпалi маладых, калi ix адпраўлялi да шлюбу. Мацi, замужняя сястра, хросная мацi, цётка (часам дзяўчынка да 15 гадоў, прычым толькі ў хаце маладога) , набраўшы зерня у рэшата або ў фартух, стана¬вiлася на ўслон i сыпала на маладых, калi яны iшлi да шлюбу; пры гэтым выказвала пажаданне iм «шчасця-до¬лi, прыбытку у хаце, хлеве i полi,). Гэтак жа адбывалася А. маладых у хаце, калі яны вярталiся са шлюбу, калi маладую адпраўлялi да маладога i калi малады прывозiў яе да cвaix бацькоў. Пасля А. маладая дарыла аб¬сыпальнiцы стан. палатна, калi гэта была дзяўчынка - стужку, мужчыне, якi здымаў абсыпальнiцу з услона,¬ - пояс цi што-небудзь iншае. На двары пры ад'ездзе i прыездзе маладых ix абсыпала мацi-гаспадыня; калi не было мацi або яна была удавою, А. рабiла родная цётка або хросная мацi. Часам сват або дружкi паганялi абсыпальнi¬цу канчуком (бiзуном), i яна павiн¬на была тройчы абегчы вакол калёс з маладымi або вакол усяго вясельнага поезда i абсыпаць ix. У некаторых мясцовасцях абрад А. злiўся з абрадам аблiвання вадой. У гэтым выпадку мацi сыпала авёс у вядро з вадой, мачыла венік i апрысквала вясельны поезд, тройчы абягаючы яго. Астатнюю ваду яна вылівала пад пярэднiя колы воза, на якiм сядзелi маладыя (у наш час - пэрэднiя колы аўтамашыны, на якой вязуць маладых). Маладая, пры¬ехаўшы ад шлюбу, абсыпала двор i хату зернем, якое брала з сабой, завя¬заўшы яго у рог хусткi або ў насоўку. Стоячы на возе, яна кiдала правай рукой шышкi (гускі) i iнш. дробнае печыва з каравайнага цеста (у наш час - цукер¬кi, баранкi), якiя падбiралi дзецi. Пры ўваходзе ў хату маладога, як i у сваю, маладая сыпала зерне па кутах, а на кожны рог стала i прыпечак клала булачку або шышку. Прысутныя iмкнулiся ўзяць хоць крышку гэтага зерня, каб пасеяць яго ў час сяўбы.