Від абрадавых тканін, што выраблялiся па зароку ў крызiсных сiтуацыях (хва¬роба, вайна, эпiдэмii i iнш.) i выконвалi функцыю ахвяравальных дароў, апатрапеяў. Звычайна самыя прыгожыя А. т. ахвяравалi на крыжы, што стаялi на абочынах цi на скрыжаваннях дарог, каля крынiц, на могiлках, на прошчы, пазней ix вешалi на абразы у цэрквах, касцёлах, каплiцах. Найчасцей А. т. былi ўзорыстыя ручнiкi, а таксама фартушкi, абрусы, хусткi, стужкi. Вы-карыстанне А. т. звязана з дахрысцi¬янскiмi вераваннямi старажытных сла¬вян. Зрэдку сустракаюцца i ў наш час.