Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
 фота(3)
Абра`ды
 
Тлумачэньне: 

Сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сiмвалiчна вы¬ражаюць i замацоўваюць адносiны лю¬дзей да прыроды i памiж сабою, ix паводзiны ў важных жыццёвых ciтya¬цыях, якiя сiстэматычна паўтараюцца. А.- састаўная частка традыцыйна¬ - бытавой культуры народа. Утрымлiва¬юць у сабе элементы песеннага, харэа¬графiчнага, драматычнага, дэкаратыуўна-прыкладнога мастацтва. 3арадзiлiся ў першабытным грамадстве, калi людзi iмкнулiся заклiканнямi ўздзейнiчаць на незразумелыя iм з'явы прыроды. Былi звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымi ўмовамi, rpaмадскімi адносi¬намi i падзялялiся на каляндарна-вы¬творчыя (земляробчыя, паляунiчыя, жывёлагадоўчы,. рыбалоўныя), сямей¬на-бытавыя (вясельныя, радзiнныя, пахавальныя), грамадскiя i царкоўныя. Большасць бел. А. старажытнага паходжання ўзнiклi на агульнай усх.-слав. глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, .масленiцы, шчад¬равання, валачобнiцтва (гл. Валачоб¬нікі) , абрадаў купальскай почы (гл. Kупалле) i iнш. Многiя А. звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўнiца), раслiннасцi. Асаблiвасць бел. А.- пе¬рапляценне ў ix аграрна-бытавых, язычнiцкiх i хрысцiянскiх элементаў. Царква iмкнулася забаранiць нар. А. або прыстасаваць ix да патрэб рэлiгiй¬нага культу, асобным А. вяселля, ра¬дзiн, пахавання i iнш. надаць рэлiгiй¬ны змест. А. ў аснове сваёй захавалi нар. спецыфiку i нацыянальны кала¬рыт, суправаджаюцца песнямi, танца¬мі, замовамi, карагодамi, пераапранан¬нем “каза”, “жораў”, “дзед”, “цыган” і інш.). У ix прысутнiчаюць элементы тэатралiзаванага дзеяння (гл. Народны тэатр), 3 iмi звязана каляндарна-абрадавая паэзiя i сямейна-абрадавая паэзiя. 3 цягам часу А. трацiлi першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.04.2010