Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Абра`давыя ткані`ны
 
Тлумачэньне: 

Адзiн з ма¬тэрыяльных атрыбутаў традыцыйнай абраднасцi беларусаў. У якасцi А. т. выкарыстоўвалi даматканыя, фабрыч-ныя тканіны i разнастайныя вырабы з ix (прадметы адзення, ручнiкi, абру-сы, посцiлкi i iнш.). Маглi быць тка¬ніны, спецыяльна вырабленыя ддя пэўнага абраду (гл. Аброчныя тканіны), i прадметы штодзённага цi святочнага ўжытку, што набывалi абра¬давую функцыю толькi ў пэўным абрадзе. Характар абраду вызначаў абставiны, час i спосаб вырабу тканіны (гл. Абыдзённiк), наяўнасць цi адсут¬насць дэкору, асаблiвасцi арнаменталь¬нага аздаблення, каларыстычных спа¬лучэнняў (напр., перавага белых цi чорных колераў у жалобных, пасцяных тканінax). А. т. выконвалi некалькi функцый: сацыяльна-эканам. (памер пасагу, колькасны склад атрыбутаў нябожчыка), знакавую (вывешванне ручнiка як знака жалобы), эстэтыч¬ную (узорыстыя тканіны ў вясельным абрадзе), вызначалi нацыянальную або рэгiянальную прыналежнасць. А. т. звязаны з магiчнай сiмволiкай. Cімвa¬лам злучэння служылi ручнiк-паднож¬нік, а таксама ручнiк, якiм звязвалi маладых на вяселлi. 3асцерагальнае значэнне мела ахвяраванне тканін на прыдарожныя, надмагiльныя крыжы (гл. Апатрапей). 3 сiмволiкай ураддi¬васцi звязана ахвяраванне узорыстых тканін бярозе як духу раслiннасцi ў вясенне-летнiх абрадах. Гл. таксама арт. Абрадавы касцюм.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.04.2010