1) старадаўняя гаспадарчая пабудова для кароў. На Беларусі ў 16 – пач. 20 ст. будавалі з бярвёнаў, брусоў, дыляў “у вянок” і “замётам у шулы”, а таксама з плеценымі з лазовых дубцоў сценамі, накрывалі часцей саломай. У заможных сялянскіх гаспадарках А. – вял. Хлеў. У фальварках А. ўяўлялі сабой комплексы згрупаваных вакол прамавугольнага ў плане двара 4 – 8 хлявоў (з асобнымі варотамі ў кожным),Э злучаных адзін з другім у суцэльную забудову. Такі комплекс нярэдка злучаўся варотамі з падворкам, выганам, прыгуменнем. У такіх А. вылучалі памяшканні для цельных кароў і маладняку, для птушак, маглі ўваходзіць таксама стайні, жылыя і гасп. Будынкі для парабкаў. 2) Дзяннік – частка загароджанага двара, прызначанага для дзённага ўтрымання хатняй жывёлы. Найбольш пашыраны на Віцебшчыны. 3) Выгараджаны на выпасах загон для жывёлы.