1) абшыўка краёў дзежы інш. матэрыяламі, традыцыйны спосаб упрыгожвання народнага касцюма. Аблямоўвалі жаночую і мужчынскую суконную і аўчынную вопратку, безрукаўкі, галаўныя ўборы, падолы спадніц, фартухоў. У наш час выкарыстоўваецца ў прамысловай вытворчасці. 2) Матэрыял, якім абмалёўваюць (тасьма, стужкі, шнуры, скура, і інш.).