Збудаванне са слупоў і жэрдак для дасушвання на сонцы і ветры збажыны, сена, бульбоўніку і інш. Лакальныя назвы пераплот, астраўкі. Найбольш пашыраны ў цэнтр. Р-нах Беларусі, значна радзей сустракаўся ў Гродзенскай і Брэсцкай абл., дзе збажыну сушылі ў асецях і ёўнях. У фальварках А. размяшчаліся непасрэдна каля гумнаў, стадол, такоў. Цяпер у меншай ступені бытуе паўсюдна.